На партале pashpart.org разьмешчаны сьпіс дзяржаў, якія прапануюць праграмы па наданьні статусу рэзыдэнта для іншаземцаў, а таксама інструкцыі, як правільна падаць заяву на атрыманьне дакумэнтаў у гэтых краінах.
Ёсьць на сайце і парада наступнага зьместу: «Рэкамэндуецца ня ехаць у Беларусь. Варта ўлічваць рызыкі, зьвязаныя з пэўнымі абмежаваньнямі грамадзянскіх свабодаў. Кожны чалавек мае права на свабоду і бясьпеку, таму трэба адказна падыходзіць да рашэньня аб паездцы. Рэкамэндуецца ўважліва аналізаваць сытуацыю з правамі чалавека і рызыкі, зьвязаныя з магчымым перасьледам. Здароўе і свабода зьяўляюцца найбольшымі каштоўнасьцямі».
- 4 верасьня зьявіўся ўказ Аляксандра Лукашэнкі, паводле якога беларусы больш ня могуць абмяняць і атрымаць пашпарт у дыпляматычных прадстаўніцтвах за мяжой.
- Заканадаўчы акт унёс зьмены ў пералік консульскіх дзеяньняў і адміністрацыйных працэдур, якія зьдзяйсьняюць замежныя ўстановы Рэспублікі Беларусь па заявах грамадзян. Дакумэнт набыў юрыдычную моц 7 верасьня.