Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Вугоршчыны заявіў аб жаданьні заставацца кіраўніком нацыянальнага ўраду цягам яшчэ 11 гадоў


Віктар Орбан на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Менску, 5 чэрвеня 2020. Ілюстрацыйнае фота
Віктар Орбан на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Менску, 5 чэрвеня 2020. Ілюстрацыйнае фота

Пасьля выбараў 2018 году Орбан заяўляў аб намеры застацца прэм’ерам толькі да 2030 году. Зьмену плянаў ён патлумачыў тым, што поўнамаштабнае расейскае ваеннае ўварваньне ва Ўкраіну і пандэмія каранавірусу «забралі» чатыры гады зь дзейнасьці ўраду.

Прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан заявіў, што вырашыў застацца кіраўніком ураду да 2034 году.

Як паведаміла вугорскае выданьне Telex, пра гэта Віктар Орбан заявіў на традыцыйным пікніку ў вёсцы Кетчэ.

Пасьля выбараў 2018 году Орбан заяўляў аб намеры застацца прэм’ерам толькі да 2030 году. Зьмену плянаў ён патлумачыў тым, што поўнамаштабнае расейскае ваеннае ўварваньне ва Ўкраіну і пандэмія каранавірусу «забралі» чатыры гады зь дзейнасьці ўраду.

Палітык таксама сказаў, што Вугоршчына «хоча быць вялікай, моцнай і багатай». Ён марыць аб тым, каб сьвет паважаў Вугоршчыну, і агучыў плян для дасягненьня гэтых жаданьняў. Сярод такіх 15 прыярытэтных крокаў — дэмаграфічны паварот, стварэньне заснаванай на працы эканомікі, пераход з пазычальнікаў у крэдыторы, разьвіцьцё арміі, укараненьне лічбавага пашпарта і іншае.

Віктар Орбан чарговы раз заявіў, што бачыць сур’ёзную небясьпеку ў ісламізацыі Эўропы і што ў будучыні хрысьціянскія грамады будуць уцякаць з Захаду ў Вугоршчыну.

Віктар Орбан працаваў на пасадзе прэм’ер-міністра з 1998 па 2002 год і з 2010 году да цяперашняга часу. Яго крытыкуюць за цесныя сувязі з Масквой і адмову перадаваць Украіне вайсковую дапамогу для супрацьстаяньня расейскай агрэсіі.

Вугоршчына адзіная з Эўразьвязу не падтрымала дакладу АБСЭ аб парушэньнях правоў чалавека ў Беларусі. Таксама Вугоршчына дамагаецца, каб з будучага пакету санкцый Эўразьвязу прыбралі трох чалавек, у тым ліку кіраўніка Беларускай чыгункі Ўладзімера Марозава, паведамілі крыніцы Радыё Свабода ў Брусэлі.

Адносіны Вугоршчыны з Эўразьвязам дасягнулі найбольшай напружанасьці ў 2015 годзе ў пытаньні аб міграцыі, калі прэм’ер-міністар краіны Віктар Орбан пабудаваў памежную агароджу і выступіў супраць прыёму ўцекачоў. Прыкладна ў той жа час агенцтва ЭЗ у барацьбе з махлярствам OLAF падняло трывогу з нагоды нямэтавага выкарыстаньня грошай, якія выдзяляюцца Вугоршчыне з агульнага бюджэту.

У лютым 2023 году кіраўнік МЗС Вугоршчыны Пэтэр Сіярта наведаў Менск зь візытам, пасьля якога заявіў, што перадаў беларускаму боку просьбу не рабіць захадаў, якія могуць прывесьці да зацягваньня або пашырэньня вайны ва Ўкраіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG