Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Орбан: Мы як ніколі блізкія да перарастаньня вайны ў сусьветную


Віктар Орбан
Віктар Орбан

Прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан мяркуе, што сьвет яшчэ ніколі ня быў так блізкі да перарастаньня лякальнага зброqнага канфлікту ў поўнамаштабную сусьветную вайну.

Пра гэта паведамляе ВВС.

Такую заяву Орбан зрабіў у пятніцу раніцай падчас штотыднёвага інтэрвію на радыё Kossuth, камэнтуючы адпраўку ва Ўкраіну першай партыі танкаў «Леапард».

«Вайна сёньня ідзе значна больш жорсткая, чым спачатку», — заявіў вугорскі прэмʼер. Паводле яго слоў, абодва бакі канфлікту страцілі ўжо па 100 тысяч чалавек.


«Нямеччына пачынала з адпраўкі Ўкраіне касак, а цяпер ужо адпраўляе танкі — і думае, ці не адправіць і зьнішчальнікі», — сказаў Орбан.

Паводле яго, калі прытрымлівацца гэтай лёгікі эскаляцыі, у нейкі момант украінскую мяжу цалкам можа пачаць перасякаць і жывая сіла — групоўкі краін-саюзьніц Кіева.

«Мы ніколі не былі такія блізкія да таго, каб лякальная вайна перарасла ў сусьветную вайну», — дадаў ён.


Паводле яго слоў, з усіх эўрапейскіх краін міру ва Ўкраіне па-сапраўднаму жадаюць толькі дзьве: Вугоршчына і Ватыкан. Затое па-за межамі Эўропы той жа пазыцыі прытрымліваюцца Турэччына, Кітай і большасьць арабскіх краін, мяркуе Орбан.

Саюзьнікі па ЭЗ і NATO пасьлядоўна крытыкуюць урад Орбана за ляяльнасьць у адносінах да Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG