Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскія дэпутаты паставілі пад сумнеў гатоўнасьць Вугоршчыны ўзначаліць ЭЗ


Прэм'ер Вугоршчыны Віктар Орбан
Прэм'ер Вугоршчыны Віктар Орбан

Шматлікія парушэньні Вугоршчынай заканадаўства Эўразьвязу робяць яе непрыдатнай для старшынства ў ЭЗ на ратацыйнай аснове ў 2024 годзе.

Такая ацэнка зьмяшчаецца ў праекце рэзалюцыі, якую разгледзяць на наступным тыдні дэпутаты Эўрапарлямэнту, паведамляе выданьне Euractiv.

Праект рэзалюцыі, зь якім азнаёмілася выданьне, падтрымалі асноўныя партыі Эўрапарлямэнту.Вугоршчына мае ўзначаліць Раду ЭЗ з ліпеня 2024 года, менш як празь месяц пасьля наступных эўрапейскіх выбараў.

Краіна, якая старшынствуе на ратацыйнай аснове ў Радзе ЭЗ, адказвае за фармаваньне перамоваў па законах Эўразьвязу. Праект рэзалюцыі «ставіць пад сумнеў здольнасьць Вугоршчыны надзейна справіцца з гэтай задачай у 2024 годзе, улічваючы яе неадпаведнасьць заканадаўству ЭЗ і каштоўнасьцям, замацаваным у артыкуле 2 Дамовы аб заснаваньні Эўрапейскага Зьвязу, а таксама прынцыпе добрасумленнага супрацоўніцтва».

У праекце рэзалюцыі зьмяшчаецца заклік да ўрадаў краінаў ЭЗ «знайсьці належнае рашэньне як мага хутчэй».

Прэс-сакратар вугорскага ўраду Золтан Ковач заявіў, што эўрадэпутаты зьвяртаюцца да «старога, абрыдлага абвінавачаньня», але ў Вугоршчыне «ведаюць сапраўдную прычыну»: «ім не падабаецца мірная пазыцыя Вугоршчыны, і яны імкнуцца ўцягнуць нас у канфлікт», заявіў ён, маючы на ўвазе пазыцыю Вугоршчыны ў пытаньні аб уварваньні Расеі ва Ўкраіну. Будапэшт галасаваў супраць санкцыяў у дачыненьні да Расеі і выступаў супраць наданьня ваеннай і фінансавай дапамогі Ўкраіне.

  • Кіраўнік МЗС Вугоршчыны Пэтэр Сіярта — адзіны зь міністраў замежных спраў краінаў Эўразьвязу, хто наведваў Беларусь пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году ў краіне. Міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік сёлета ў красавіку наведваў Вугоршчыну.
  • Вугоршчына адзіная з Эўразьвязу не падтрымала даклад АБСЭ аб парушэньнях правоў чалавека ў Беларусі. Таксама Вугоршчына дамагаецца, каб з будучага пакету санкцый Эўразьвязу прыбралі трох чалавек, у тым ліку кіраўніка Беларускай чыгункі Ўладзімера Марозава, паведамілі крыніцы Радыё Свабода ў Брусэлі.
  • Адносіны Вугоршчыны з Эўразьвязам дасягнулі найбольшай напружанасьці ў 2015 годзе па пытаньні аб міграцыі, калі прэм’ер-міністар краіны Віктар Орбан пабудаваў памежную агароджу і выступіў супраць прыёму ўцекачоаў. Прыкладна ў той жа час агенцтва ЭЗ ў барацьбе з махлярствам OLAF падняло трывогу з нагоды нямэтавага выкарыстаньня грошай, якія выдзяляюцца Вугоршчыне з агульнага бюджэту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG