Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд разгледзіць пазоў аб ліквідацыі чарговай партыі — Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)


Дыскусія лідэраў апазыцыйных партыі і рухаў у офісе Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) у 2019 годзе. Ілюстрацыйнае фота.
Дыскусія лідэраў апазыцыйных партыі і рухаў у офісе Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) у 2019 годзе. Ілюстрацыйнае фота.

Вярхоўны суд 11 верасьня разгледзіць пазоў аб ліквідацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), вынікае з раскладу на партале электроннага судаводзтва.

Судзьдзя Ігар Калесьнік пачне працэс, ініцыяваны Міністэрствам юстыцыі, у 11:00.

Паводле даных з Адзінага дзяржаўнага рэгістра, БСДП (Грамада) зарэгістраваная 29 студзеня 1997 года.

Пры канцы 2022 году Аляксандр Лукашэнка заявіў, што «на палітычным полі краіны павінны працаваць толькі тыя партыі, дзейнасьць якіх адпавядае асноўным прынцыпам унутранай і зьнешняй палітыкі». У лютым 2023-га ён падпісаў закон, які зьмяніў патрабаваньні да палітычных сіл і абавязаў усе існыя партыі прайсьці працэдуру перарэгістрацыі.

Сёлета ў чэрвені кіраўніцтва БСДП (Грамада) падало ў Мінюст дакумэнты на перарэгістрацыю, не суправадзіўшы іх сьпісам членаў — з меркаваньняў бясьпекі. У ліпені ведамства адмовілася перарэгістраваць партыю, яе старшыня Ігар Барысаў выказаў намер абскардзіць гэтае рашэньне ў Вярхоўным судзе.

  • Гэтым летам улады пачалі працэс ліквідацыі партый — як апазыцыйных, так і праўладных, а таксама палітычна неактыўных.
  • 20 ліпеня Вярхоўны суд ліквідаваў Кансэрватыўна-Хрысьціянскую партыю — БНФ, 24-га — Беларускую патрыятычную партыю, 27-га — Беларускую партыю «Зялёныя». 31 ліпеня слухалася справа аб ліквідацыі партыі «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада» (рашэньне невядомае, але ў сьпісе партый на сайце Мінюста БСДГ больш не фігуруе).
  • 8 жніўня ВС пазбавіў рэгістрацыі Рэспубліканскую партыю, 9-га — Сацыял-дэмакратычную партыю народнай згоды, 14-га — Партыю БНФ, 15-га — Аб’яднаную грамадзянскую партыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG