Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея зноў атакавала марскі порт на Адэшчыне: зьнішчыла ангары з збожжам і сельгастэхніку


Вынікі расейсксай атакі на Адэскую вобласьць у ноч на 16 жніўня 2023
Вынікі расейсксай атакі на Адэскую вобласьць у ноч на 16 жніўня 2023

У апэратыўным камандаваньні Паветраных сіл Украіны паведамілі, што цягам гэтай атакі сродкам супрацьпаветранай абароны ўдалося зьнішчыць 13 бесьпілётнікаў — два над Мікалаеўскай вобласьцю і 11 — над Адэскай.

Расея пасьля правядзеньня Маскоўскай канфэрэнцыі ў міжнароднай бясьпецы, на якой расейскае кіраўніцтва апраўдвала сваю вайну ва Ўкраіне, зноў ударыла па адэскім порце.

Чарговая атака дронамі

Расея атакавала поўдзень Украіны іранскімі дронамі — адну частку накіравалі на Мікалаеўскую вобласьць, а другую — на Адэскую.

«Працягваючы партова-збожжавы тэрор, вораг пацэліў па тэрыторыі аднаго з партоў, разбурыў ангары з збожжам і сельскагаспадарчую тэхніку», — паведамілі ўкраінскія ўлады.

Пажары, якія адбыліся ў выніку ўдараў, удалося апэратыўна зьліквідаваць. Інфармацыі аб пацярпелых пакуль няма.

У апэратыўным камандаваньні Паветраных сіл Украіны паведамілі, што цягам гэтай атакі сродкам супрацьпаветранай абароны ўдалося зьнішчыць 13 бесьпілётнікаў — два над Мікалаеўскай вобласьцю і 11 — над Адэшчынай.

З адэскага порта выйшаў першы карабель па часовым калідоры

Міністэрства аднаўленьня Ўкраіны паведаміла, што з порту Адэсы выйшаў кантэйнэравоз «Joseph Schulte», які ідзе пад сьцягам Ганконгу.

Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні, гэта першы карабель, які рухаецца па часовым калідоры, вызначаным Украінай пасьля выхаду Расеі з збожжавай ініцыятывы.

Паводле ўкраінскіх СМІ, на караблі, які знаходзіўся ў адэскім порце з 24 лютага 2022 году, знаходзіцца больш за 30 тысяч тон грузу (2114 кантэйнэраў), у тым ліку з харчам.

У СБУ расказалі аб дэталях сваіх атак дронамі Крымскага моста

Кіраўнік Службы бясьпекі Ўкраіны Васіль Малюк паведаміў, што Крымскі мост, дэсантны карабель і танкер атакавалі дронамі ўласнай распрацоўкі і вытворчасьці, якія зьбіраюць на падземным прадпрыемстве.

Паводле яго, гэтыя марскія дроны, якія назвалі «SeaBaby», маюць баявую частку ў памеры ад 450 да 850 кіляграмаў.

Васіль Малюк падкрэсьліў, што апэрацыі ажыцьцяўляліся выключна ўкраінскімі сіламі, без удзелу заходніх партнэраў Украіны.

  • Угоду, якая давала магчымасьць вывозіць збожжа з заблякаваных Расеяй чарнаморскіх партоў, падпісалі летась у ліпені пры спрыяньні Турэччыны і ААН. Пагадненьне падаўжалі некалькі разоў. Апошні раз — 17 траўня.
  • Адной з умоваў, якія выстаўляла Расея для падаўжэньня збожжавай угоды, было перападлучэньне «Россельхозбанка» да міжнароднай сыстэмы апрацоўкі банкаўскіх плацяжоў SWIFT, ад якой ён быў адлучаны праз санкцыі. Таксама Масква настойвала на ліквідацыі перашкодаў для экспарту расейскага збожжа, угнаеньняў і паставак аміяку ў Эўропу цераз Украіну.
  • На пачатку чэрвеня Ўкраіна абвінаваціла Расею ў новым прыпыненьні збожжавай ініцыятывы. У Кіеве сьцьвярджалі, што расейскі бок заблякаваў рэгістрацыю караблёў ува ўсіх украінскіх партах, і назвалі гэтыя дзеяньні «грубым парушэньнем» дамоўленасьцяў.
  • У ліпені Расея заявіла пра аднабаковы выхад з збожжавых дамоўленасьцяў і папярэдзіла, што ўсе караблі ў Чорным моры будзе разглядаць як ваенныя цэлі.
  • 10 жніўня Кіеў паведаміў, што ў Чорным моры запрацаваў часовы калідор. Ён і падобныя маршруты будуць перадусім выкарыстоўвацца для забесьпячэньня магчымасьці выхаду цывільных суднаў з украінскіх партоў, якія знаходзяцца там з 24 лютага 2022 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG