Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінабароны РФ паказала кадры затрыманьня сухагруза, які ішоў ва Ўкраіну: экіпаж судна паставілі на калені


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Расейскі патрульны карабель «Васіль Быкаў»
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Расейскі патрульны карабель «Васіль Быкаў»

Міністэрства абароны Расеі 15 жніўня паказала кадры надгляду расейскімі вайскоўцамі сухагруза «Шукру Акан», які рухаўся ва ўкраінскі порт Ізмаіл у Адэскай вобласьці і быў спынены 13 жніўня патрульным караблём Чарнаморскага флёту «Васіль Быкаў».

Відэа пачынаецца з таго, што верталёт Ка-29 аблятае судна, потым група расейскіх вайскоўцаў высаджваецца на карабель. Ведамства дае справаздачу, што вайскоўцы «праверылі дакумэнтацыю» і правялі «надглядныя мерапрыемствы», сьцьвярджаючы, што ўсё гэта «ажыцьцяўлялася прафэсійна, у адпаведнасьці з патрабаваньнямі міжнародных дакумэнтаў».

На кадрах пасьля аблёту самалёта можна ўбачыць чалавека ў вайсковай форме і людзей, якія стаяць на палубе на каленях і з рукамі за галавой. Потым вайскоўцы са зброяй бягуць у рубку і ставяць на калені чальцоў экіпажу, якія знаходзяцца там. У капітана пытаюць, чаму ён не спыніў сухагруз. Пры дапамозе калегі, які дапамагае зь перакладам, капітан адказвае, што «дрэнна зразумеў».

Згодна з трэкінгавым сэрвісам Marine Traffic, пасьля надгляду судна памяняла порт прызначэньня і накіравалася ў Румынію. Сухагруз пад сьцягам Палаў выйшаў з порта Халкіды ў Грэцыі. Прадстаўнік кампаніі, якая валодае сухагрузам, расказаў CNN, што судна на момант праверкі было пустым. Яно ішло ў Ізмаіл па збожжа.

  • Улады Ўкраіны, камэнтуючы інцыдэнт, назвалі дзеяньні расейскага боку «адкрытым ігнараваньнем правоў чарнаморскіх дзяржаў на свабоднае суднаходзтва і мірны праход іх судоў праз тэрытарыяльнае мора прыбярэжных краін». Кіеў заклікаў міжнародную супольнасьць адрэагаваць на сытуацыю.
  • Расейскія вайскоўцы раней заяўлялі, што пасьля спыненьня працы збожжавага калідора будуць разглядаць гандлёвыя караблі, якія ідуць ва ўкраінскія парты, як ваенныя мэты. Мінабароны Ўкраіны ў адказ таксама аб’явіла, што ўсе судны, якія прыходзяць у парты Расеі і акупаваных тэрыторый, будуць разглядацца як ваенныя мэты.
  • Руская служба «Бі-бі-сі» адзначае, што гэта першы выпадак абстрэлу камэрцыйнага судна па-за ўкраінскімі партамі з моманту выхаду Расеі са збожжавага пагадненьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG