Кітайскія кампаніі набылі на Беларускай унівэрсальнай таварнай біржы больш за 195 тысяч кубічных мэтраў піламатэрыялаў у выніках біржавых таргоў у студзені–ліпені 2023 году, паведаміла прэс-служба біржы. Гэта ажно ў 2,5 раза больш, чым за аналягічны пэрыяд летась.
28% ад агульнага аб’ёму рэалізавалі праз мэханізм адрасных угодаў, уведзены на біржы ў чэрвені з мэтай павышэньня прывабнасьці біржавога гандлю для замежных удзельнікаў.
«За доступ на ёмісты і платаздольны кітайскі рынак канкуруюць пастаўнікі з многіх краін, цана часта мае вызначальную ролю, асабліва на фоне слабога попыту асноўных спажыўцоў — прадпрыемстваў будаўнічай галіны.
Таму, каб умацаваць свае пазыцыі ў Кітаі, беларускія прадаўцы сталі больш ахвотна ісьці на саступкі пакупнікам, прапаноўваць зручнейшыя ўмовы дастаўкі і аплаты», — сказалі на Беларускай унівэрсальнай таварнай біржы.