Дзень у гісторыі
1937 — У СССР надзвычайныя «тройкі» НКВД атрымалі права выносіць сьмяротныя прысуды «ворагам народу».
1956 — у савецкіх газэтах апублікаваная пастанова ЦК КПСС «Аб пераадоленьні культу асобы і яго наступстваў».
У гэты дзень нарадзіліся
1871 — Віктар Чавусаў, беларускі грамадзкі дзяяч, журналіст.
1911 — Чэслаў Мілаш, польскі паэт, пісьменьнік, эсэіст, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.
1917 — Ціхан Кісялёў, першы сакратар ЦК КПБ у 1980–1983 гадах.
1947 — Арнольд Шварцэнэгер, амэрыканскі кінаактор і палітык.
1948 — Захар Шыбека, беларускі і ізраільскі гісторык, прафэсар.
Нарадзіўся 30 ліпеня 1948 году ў вёсцы Асінаўка Беліцкага сельскага савета Сеньненскага раёну Віцебскай вобласьці.
У 1972 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, у 1977 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю, у 1998 годзе — доктарскую. У 2003 годзе атрымаў годнасьць прафэсара.
Працаваў настаўнікам гісторыі (1972-1974), навуковым супрацоўнікам у Інстытуце гісторыі АН БССР (1974-1991), загадчыкам аддзела беларусазнаўства Нацыянальнага навукова-асьветніцкага цэнтра імя Ф.Скарыны (1991-1998).
У 1999 годзе — дырэктар Нацыянальнага музэю гісторыі і культуры Беларусі.
З 2000 году — на пасадзе прафэсара Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту, катэдра эканамічнай гісторыі.
Зь верасьня 2001 году па верасень 2002 году па сумяшчальніцтве выконваў абавязкі галоўнага рэдактара часопіса «Спадчына».
Дасьледуе Менск другой паловы ХІХ — пачатку ХХ стагодзьдзяў, гарады Беларусі 1861-1904 гадоў, беларускі нацыянальны рух ХІХ-ХХ стагодзьдзяў.
У памяці
1898 — Ота фон Бісмарк, нямецкі палітык, дзяржаўны дзеяч.
1982 — Яўген Шабан, паэт, драматург.
2007 — Мікэлянджэлё Антаніёні, італьянскі кінарэжысэр.
2007 — Інгмар Бэргман, швэдзкі кінарэжысэр.
2014 — Уладзімер Дашук, беларускі кінарэжысэр.
2017 — Раман Сашчанка, сустваральнік беларускага гурту «ЛСП».