Паводле інфармацыі прэс-службы банку, адпраўка пераводаў у іншых валютах «ажыцьцяўляецца ў ранейшым рэжыме».
Банк «Пошук» у Беларусі зарэгістравалі 15 траўня 1991 году. З 5 траўня 2004 году ён называецца «Парытэтбанкам».
У кастрычніку 2021-га стала вядома, што расейскі бізнэсовец Саід Гуцэрыеў прадаў акцыі «Парытэтбанку» (99,83%) іншаму бізнэсоўцу з Расеі — Расіму Ісмаілаву. Сума ўгоды не раскрывалася.
Нарматыўны капітал банку на 1 сакавіка 2023 году складаў 110 млн 723 тыс. рублёў.
«Парытэтбанк» зьяўляецца чальцом Банкаўскай асацыяцыі краін Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы.