Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнтагон падрыхтаваў новы пакет дапамогі Ўкраіне ў галіне супрацьпаветранай абароны


Амэрыканскі вайсковы зэнітны ракетны комплекс сярэдняй далёкасьці Hawk
Амэрыканскі вайсковы зэнітны ракетны комплекс сярэдняй далёкасьці Hawk

У Мінабароны ЗША анансавалі новы пакет дапамогі Ўкраіне на суму звыш 2 мільярдаў даляраў.

Пра дэталі новага пакета дапамогі Кіеву на 2 мільярды даляраў паведаміла агенцтва Bloomberg са спасылкай на прадстаўнікоў Белага дому.

Выдзелены ў рамках Ініцыятывы садзейнічаньня бясьпецы Ўкраіны (USAI) сродкі пойдуць на закупку ракетных пускавых установак і ракет Hawk, а таксама двух тыпаў ракет для ЗРК Patriot.

Па зьвестках крыніц агенцтва, у рамках новага пакета дапамогі Ўкраіна атрымае супрацьрадыёлякацыйныя ракеты тыпу Pac-3 і ракеты з удасканаленай сыстэмай навядзеньня GEM-T, якія маюць палепшаныя характарыстыкі для паражэньня тактычных балістычных ракет, крылатых ракет або самалётаў суперніка.

Амэрыканскі вайсковы зэнітны ракетны комплекс сярэдняй далёкасьці Hawk здольны паражаць ня толькі самалёты, але і крылатыя ракеты. Да 2002 году ЗША паступова замянілі яго на больш сучасныя сыстэмы, але ён працягвае заставацца на ўзбраеньні шэрагу краін. Паводле зьвестак з адкрытых крыніц, усяго было выраблена 1700 такіх комплексаў.

Навіна аб новым пакеце зьявілася на фоне заяў вайсковых аналітыкаў аб контранаступе Ўкраіны, якое рыхтавалася на працягу апошніх некалькіх месяцаў.

Супрацьпаветраная абарона зьяўляецца адным з прыярытэтаў для Ўкраіны, якая супрацьстаіць практычна штодзённым ракетным ударам расейскай арміі. Акрамя таго, Кіеў мае патрэбу ў забесьпячэньні прыкрыцьця сваіх сіл ад расейскай авіяцыі падчас контранаступу.

У той жа час выданьне Politico са спасылкай на гутаркі з высокапастаўленымі прадстаўнікі адміністрацыі ЗША піша, што далейшая амэрыканская дапамога Ўкраіне, а таксама міжнародная рэпутацыя прэзыдэнта Джо Байдэна наўпрост залежаць ад таго, наколькі пасьпяховым стане ўкраінскі контранаступ.

На думку суразмоўцаў выданьня, калі гэты наступ спыніцца або пацярпіць правал, вайсковая і эканамічная дапамога Ўкраіне, хутчэй за ўсё, спыніцца і пачнуцца пошукі дыпляматычнага рашэньня.

Раней Politico паведамляў, што ў адміністрацыі прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна разглядаюць як адзін з магчымых сцэнараў разьвіцьця падзей пераход ваеннага канфлікту ў замарожаную стадыю на гады ці нават дзесяцігодзьдзі. На думку крыніц выданьня, гэты сцэнар можа аказацца найбольш рэалістычным з улікам таго, што ні Кіеў, ні Масква не схільныя прызнаваць паражэньне, а ўкраінскі контранаступ, хутчэй за ўсё, не нанясе сьмяротнага ўдару Расеі, гаворыцца ў артыкуле.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG