З раскладу на сайце электроннага судаводзтва вынікае, што адпаведны пазоў падало Міністэрства юстыцыі Беларусі. Судзьдзя Дарʼя Маргайлік пачне працэс у 10:00.
«Сырыйская абшчына» зарэгістраваная ў Беларусі 6 лістапада 1997 году. Праз 20 гадоў, у 2017-м, мэдыя паведамлялі, што ў складзе абʼяднаньня налічвалася 1,5 тысяч чалавек.
Адметна, што абшчыну ўзначальваў некалі пасьпяховы ў Беларусі бізнэсоўца Юсэф Нядал Амін — адзін са стваральнікаў кампаніі «Кравіра» (не зьвязаная з аднайменным мэдцэнтрам), што зь сярэдзіны 1990-х гадоў займалася забаўляльным, гульнявым, лясным бізнэсам, інвэстыцыямі ў камэрцыйную і жылую нерухомасьць. У 2018 годзе кампанію прызналі банкрутам.
- Паводле падлікаў праваабарончай арганізацыі Lawtrend, на канец чэрвеня 2023 году сама меней 854 некамэрцыйныя арганізацыі Беларусі знаходзіліся ў працэсе прымусовай ліквідацыі, яшчэ сама меней 483 арганізацыі прынялі рашэньне аб самастойнай ліквідацыі (як адзначаюць праваабаронцы, такія рашэньні арганізацыі прымаюць перш за ўсё празь ціску на іх чальцоў\супрацоўнікаў, неспрыяльнага прававога асяродзьдзя, агульнай грамадзка-палітычнай сытуацыі ў краіне, а таксама часта пад ціскам уладаў). Зьвестак за ліпень арганізацыя пакуль не публікавала.
- Такім чынам, страты ў грамадзкім сэктары Беларусі, пачынаючы з пасады выбарчага пэрыяду 2020 году — ужо сама меней 1337 некамэрцыйных арганізацый (грамадзкіх абʼяднаньняў, прафсаюзаў, фондаў, недзяржаўных установаў і асацыяцый).