У 6:20 раніцы жанчына сарвалася з абрыву вышынёй каля 50 мэтраў. Гэта адбылося на гары Арка каля населенага пункту Кёндэлен, удакладнілі мясцовыя ратавальнікі.
У 9:30 ратавальнікі эвакуавалі цела жанчыны і перадалі яго сьледчым органам.
Прычыны здарэньня высьвятляюцца.
Гэта ня першы экстраны выпадак у гарах гэтага рэгіёну сёлета. Тыдзень таму, 11 ліпеня, група турыстаў запрасіла дапамогу ратавальнікаў на Эльбрусе пры спуску з гары.
Таксама гэтым летам у польскіх Татрах загінуў 22-гадовы беларус Зьміцер Краўцоў.