Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турысты зь Беларусі запыталі дапамогу пры спуску з гары Эльбрус


Эльбрус, ілюстрацыйнае фота
Эльбрус, ілюстрацыйнае фота

Ратавальнікі Міністэрства надзвычайных спраў Расеі 11 ліпеня накіраваліся на дапамогу групе з замежнымі турыстам у Кабардзіна-Балкарыі, паведамляе «Зеркало» са спасылкай на прэс-службу ведамства.

Пры спуску з гары Эльбрус на вышыні 5300 мэтраў турыстычная група зь пяці чалавек папрасіла пра дапамогу. Двум яе ўдзельнікам стала дрэнна. У групе ёсьць турысты з Беларусі, паведамілі ў МНС Расеі.

Пры гэтым МНС па Кабардзіна-Балкарыі перадае, што ўсе пяцёра турыстаў — грамадзяне Беларусі.

«Па стане на 20.45 [па менскім часе] турыстычная група працягвае спуск з гары. Маецца сувязь з групай. (...) Арыенціровачны час прыбыцьця ратавальнікаў праз 1,5-2 гадзіны», — паведамілі ў МНС Кабардзіна-Балкарыі ў 22.04.

Эльбрус — найвышэйшая горная вяршыня Каўказу і Расеі вышынёй 5642 м. Там неаднаразова здараліся няшчасныя выпадкі з альпіністамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG