Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два былыя нунцыі рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі стануць кардыналамі


Клаўдыё Гуджэроці ў Курапатах. 2012 год.
Клаўдыё Гуджэроці ў Курапатах. 2012 год.

У нядзелю, 9 ліпеня, папа Францішак абвясьціў аб правядзеньні 30 верасьня Кансысторыя, на якім у Касьцёле зьявіцца 21 новы кардынал.

Як паведамляе catholic.by, сярод іх — арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці, які на працягу чатырох гадоў быў Апостальскім нунцыем у Беларусі, а падчас сёлетняга Будслаўскага фэсту прадстаўляў у нашай краіне папу Францішка ў якасьці яго спэцыяльнага пасланьніка. Акрамя таго, кардыналам стане яшчэ адзін былы нунцый у Беларусі: арцыбіскуп Агастына Маркета, адзін зь першых пастаянных прадстаўнікоў папы ў нашай краіне.

  • Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году адносіны дзяржавы і касьцёла ў Беларусі ўскладніліся ў сувязі з тым, што многія каталіцкія герархі і вернікі адкрыта выступілі супраць хвалі гвалту і рэпрэсій, якія рушылі ўсьлед за масавымі пратэстамі. Некаторыя сьвятары прайшлі праз затрыманьні, суды і арышты з палітычных матываў, асобныя былі вымушаныя пакінуць Беларусь.
  • Сёлета ў велікодным віншаваньні апостальскі нунцый у Беларусі Антэ Ёзіч гаварыў пра зьняволеных, якія «ня могуць вярнуцца дадому і сустрэцца з блізкімі».
  • Знакавы для вернікаў Чырвоны касьцёл у Менску быў зачынены на рамонт пасьля пажару, які здарыўся ў ноч на 26 верасьня 2022 году. Была пашкоджана маёмасьць на плошчы каля 20 кв. м, людзі не пацярпелі. Улады закрылі будынак да аднаўленьня пашкоджаных пажарам камунікацый і «атрыманьня вынікаў інструмэнтальных дасьледаваньняў будаўнічых канструкцый».
  • 6 кастрычніка таго году была скасаваная дамова бязвыплатнага карыстаньня будынкам касьцёла. 14 кастрычніка стала вядома, што ўлады забаранілі парафіі праводзіць богаслужэньні ў плябаніі, а 9 лістапада — у асобных памяшканьнях і дворыку касьцёла.
  • У сярэдзіне лютага 2023 году вернікам і сьвятарам удалося агледзець Чырвоны касьцёл знутры. Прадстаўнікі касьцельнага камітэту пазьней адзначылі на парафіяльным сайце, што ў залі для набажэнстваў не было знойдзена «сьлядоў узгарання, сажы і іншых бачных пашкоджаньняў».
  • У першай палове чэрвеня канфэрэнцыя каталіцкіх біскупаў Беларусі выказала заўвагі да праекту новай рэдакцыі закону «Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыях», адзначыўшы, што «рэлігійныя арганізацыі каталіцкай царквы ў Беларусі [пасьля прыняцьця закону ў цяперашняй рэдакцыі] могуць сутыкнуцца з пэўнымі цяжкасьцямі пры выкананьні некаторых частак прапанаванага законапраекту».
  • Аляксандар Лукашэнка наведваў Ватыкан у 2009 і 2016 гадах. Ён неаднаразова прапаноўваў свае паслугі для арганізацыі ў Беларусі сустрэчы папы Рымскага і кіраўніка Расейскай праваслаўнай царквы. Гэтая сустрэча адбылася на Кубе ў 2016 годзе.
  • Каталіцызм — другая па колькасьці пасьлядоўнікаў хрысьціянская канфэсія ў Беларусі. У краіне каля 1,5 млн католікаў, у тым ліку больш за 10 тысяч грэка-католікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG