Жанчыну прызналі вінаватай паводле ч. 1 арт. 342 КК («актыўны ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак») за ўдзел з балёнікамі і кветкамі ў акцыі пратэсту 14 жніўня 2020 году ў Фаніпалі, паведамляе «Вясна».
Справу разглядала судзьдзя Тацяна Фядчук, а дзяржаўнае абвінавачваньне падтрымліваў пракурор Уладзімер Пятровіч.
Паводле вэрсіі абвінавачваньня, Тацяна Залатар «з мэтай нагнятаньня незадаволенасьці і напружанасьці дэманстравала паветраныя шарыкі, кветкі белых колераў, якія выкарыстоўваліся ў якасьці сымбаляў пратэставага руху».