Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 16 чэрвеня: 3 гады калёніі за данат палку імя Каліноўскага; арышт магілёўскага барда

абноўлена

Сілавікі ў Гомлі. Архіўнае фота
Сілавікі ў Гомлі. Архіўнае фота

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

Тры гады калёніі за данат палку імя Каліноўскага

У Гомельскім абласным судзе 14 чэрвеня вынесьлі вырак былой мэнэджарцы кампаніі выраюу праграмнага забясьпячэньня Анастасіі Петрачэнцы. Яе абвінавацілі ў «фінансаваньні экстрэмісцкай дзейнасьці» паводле ч. 1 арт. 361-2 Крымінальнага кодэксу. Справу разглядаў судзьдзя Руслан Царук.

Судовы працэс супраць Анастасіі ішоў 2, 9, 12 і 14 чэрвеня.

Петрачэнку затрымалі 21 кастрычніка 2022 году. З таго часу яна была ў гомельскім СІЗА № 3. Прычынай перасьледу стала тое, што Анастасія пералічыла грошы палку імя Каліноўскага ва Ўкраіне, які складаецца з дабраахвотнікаў беларускага паходжаньня, паведамляе «Гомельская вясна».

Суд прызнаў яе вінаватай і пакараў 3 гадамі калёніі агульнага рэжыму.

1 год калёніі за камэнтары ў сацыяльных сетках

5 чэрвеня жыхара Сьветлагорску Ўладзімера Адзінца абвінавацілі ў распальваньні сацыяльнай варожасьці паводле ч. 1 арт. 130 КК, паведамляе «Вясна», і пакаралі 1 годам калёніі агульнага рэжыму з канфіскацыяй мабільнага тэлефона. Справу разглядаў судзьдзя Анатоль Сотнікаў.

Кіроўцу Сьветлагорскага камунальнага жыльлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Светач» Уладзімера Адзінца затрымалі на працоўным месцы 6 студзеня. Спачатку супраць яго аформілі адміністрацыйную справу, пасьля выставілі крымінальнае абвінавачаньне — нібыта Адзінец пакідаў у сацыяльных сетках нэгатыўныя камэнтары ў адрас прадстаўнікоў улады.

Арыштавалі магілёўскага барда Аляксандра Баля

Падпісчыкі MAYDAY TEAM паведамілі, што ў чацьвер, 15 чэрвеня, арыштавалі музыку Аляксандра Баля. Падрабязнасьцяў няма, не вядомая і прычына затрыманьня.

Аляксандр Баль — бард, узнагароджаны многімі прэміямі, былы супрацоўнік Магілёўскага драматычнага тэатру, адкуль яго звольнілі пасьля падзеяў 2020 году. У тым жа годзе музыка напісаў песьню пра масавыя рэпрэсіі «На радзіме маёй бяда»

Затрыманьне ў менскім аэрапорце за ўдзел у пратэстах

У Менскім аэрапорце 14 чэрвеня затрымалі Валера Перыяўца. Жыхар сталіцы вяртаўся дамоў з Турцыі. Прычынай затрыманьня стала праверка тэлефона, у якім знайшлі фотаздымак зь менскага марша пратэсту ў жніўні 2020 года.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG