Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 15 чэрвеня: судзяць палітвязьня за самвыдат «Весьнікі»; SYMPA прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем»


Андрэй Фамін, архіўнае фота
Андрэй Фамін, архіўнае фота

У Беларусі не спыняюцца палітычныя рэпрэсіі.

У Менскім гарадзкім судзе распачаўся суд над палітзьняволеным Андрэем Фаміным, паведамляе «Вясна».

Яго абвінавачваюць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 3 арт. 361 («Заклікі да санкцый»), ч. 1 арт. 342 («Удзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»), ч. 3 арт. 361-1 («Стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня»).

Паводле блізкіх, Андрэя білі — гэта відаць і на відэа, якое апублікавалі на наступны дзень пасьля затрыманьня праўладныя тэлеграм-каналы.

Пасьля затрыманьня Андрэя паведамлялася, што ён нібыта быў рэдактарам і аўтарам артыкулаў для сеткі самвыду «Весьнікі», якую праз паўтара месяца пасьля яго затрыманьня прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем».

Таксама Андрэя абвінавачваюць ва ўдзеле ў маршы 30 жніўня 2020 году.

Справу разглядае судзьдзя Анжэла Касьцюкевіч.

SYMPA прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем»

Школу маладых мэнэджэраў публічнага адміністраваньня SYMPA прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем». Адпаведнае рашэньне прыняў КДБ 12 чэрвеня, заўважыў Reform.by. Яно набывае сілу зь сёньняшняга дня.

У сакавіку незалежную экспэртку, сузаснавальніцу Sympa Тацяну Кузіну асудзілі на 10 гадоў пазбаўленьня волі паводле артыкулаў аб «распальваньні варожасьці» і «змове з мэтай захопу ўлады».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG