Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 8 чэрвеня: у Мёрскім раёне арыштавалі ксяндза


Ксёндз Вячаслаў Адамовіч
Ксёндз Вячаслаў Адамовіч

У Беларусі не спыняецца перасьлед грамадзян. Арыштоўваюць таксама і сьвятароў.

Арышт ксяндза

Пробашча парафіі Найсьвяцейшай Панны Марыі Якая Носіць Скапулярый у Ідолце (Мёрскі раён Віцебскай вобласьці) Вячаслава Адамовіча арыштавалі на 7 дзён за герб «Пагоня» і «экстрэмісцкія» падпіскі, піша «Хрысьціянская візія».

Згодна з пастановай суду, сьвятара абвінавацілі паводле двух артыкулаў: ч. 2 арт. 19.11 КаАП («Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў») і ч. 1 арт. 24.23 КаАП («Удзел у масавых мерапрыемствах»). У адной з сацыяльных сетак у ксяндза знайшлі падпіску на «экстрэмісцкія» суполку і старонку, а ў другой у стужцы профілю знайшлі выяву палотнішча бел-чырвона-белага сьцяга з гербам «Пагоня».

Яго справу разглядала судзьдзя суду Мёрскага раёну Ірына Яскевіч. Яна прысудзіла кяндзу 7 дзён арышту.

Менчука затрымалі за «захоўваньне экстрэмісцкай сымболікі» – сярод яе афіцыйны герб Украіны

«Вясна» з спасылкай на праўладныя тэлеграм-каналы піша, што менчука нібыта затрымалі за тое, што ён хадзіў па вуліцы ў цішотцы з надрукаванымі нацыянальным беларускім і ўкраінскім сьцягамі.

«Пакаяльнае відэа» з затрыманым беларускія сілавікі суправадзілі песьняй пра ПВК «Вагнэр».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG