Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітзьняволеная Марыя Несьцерава выйшла з Гомельскай калёніі пасьля трох гадоў зьняволеньня


Марыя Несьцерава
Марыя Несьцерава

Яе вызвалілі з гомельскай жаночай калёніі № 4.

Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна». Марыі сёлета ў верасьні споўніцца 57 гадоў.

Палітзньяволеную абвінавацілі ва ўдзеле ў мітынгах, распаўсюдзе ўлётак і газэт, а таксама ўдзеле ў тэлеграм-каналах і чатах. Менавіта перапіскі з чатаў і ляглі ў аснову абвінавачваньня. Акрамя гэтага, на судзе Марыя заявіла, што падчас затрыманьня сілавікі яе зьбілі, вынікам чаго стала чэрапна-мазгавая траўма. Жанчыне прысудзілі тры гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.

У 2020 годзе Марыя была незалежнай назіральніцай на выбарчым участку № 4 у СШ № 183 у Менску. Менавіта ў гэтай школе яна сама і вучылася на працягу 11 клясаў — выпусьцілася ў 1983 годзе. Па гэтым участку ў плятформу «Голас» паведамілі аб сваім выбарчым волевыяўленьні 524 чалавекі, з іх — 406 галасоў за Сьвятлану Ціханоўскую, за Аляксандра Лукашэнку — 0. У тэлеграм-канале «Вячэрняя Сьцяпянка» пра затрыманьне Марыі паведамлялася менавіта як пра перасьлед незалежнай назіральніцы, піша «Новы час».

Фрагмэнт зь ліста Марыі Несьцеравай.
Фрагмэнт зь ліста Марыі Несьцеравай.

Праваабаронцы паведамляюць, што ў зьняволеньні жанчына адбыла 2 гады, 7 месяцаў і 4 дні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG