Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У анэксаваным Расеяй Крыме пасьля выбуху з рэек сышлі вагоны са збожжам

абноўлена

Чыгунка ў Крыме. Ілюстрацыйнае фота
Чыгунка ў Крыме. Ілюстрацыйнае фота

Цяпер вядуцца аднаўленчыя работы, а Фэдэральная служба бясьпекі Расеі высьвятляе прычыны здарэньня.

Акупацыйныя ўлады Крыму паведамілі аб часовым спыненьні руху электрычак на перагоне Сімферопаль — Севастопаль у выніку сыходу з рэек вагонаў са збожжам.

Як паведаміў кіраўнік акупацыйных уладаў Сяргей Аксёнаў, цяпер вядуцца аднаўленчыя работы, а Фэдэральная служба бясьпекі Расеі высьвятляе прычыны здарэньня. Для пасажыраў паабяцалі арганізаваць перавоз аўтобусамі.

Паводле зьвестак тэлеграм-каналу «Крымский ветер», спыненьне чыгуначнага руху ў Сімферопальскім раёне Крыму адбылося ў выніку выбуху у 8:20. З рэек сышлі 11 вагонаў са збожжам, усяго састаў складаўся з 23 вагонаў.

На месцы выбуху ўзьнікла варонка дыямэтрам 12 мэтраў.

Кіраўніцтва Крымскай чыгункі паведаміла, што здарэньне адбылося ў выніку «ўмяшаньня староньніх асоб у працу чыгуначнага транспарту».

Таксама стала вядома, што пад Казаньню спалілі 4 рэлейныя шафы, праз што адбыўся збой у графіку руху 5 цягнікоў.

Раней дывэрсіі на чыгунцы адбыліся ў Бранскай вобласьці, партызаны спалілі ў тым ліку цеплавоз, прыпісаны да Гомельскага дэпо. Расейскія сілавікі пачалі пошукі двух падазраваных, але нікога не знайшлі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG