Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея ў ноч на 18 траўня ў некалькі хваляў зноў атакавала Ўкраіну. Амаль усе ракеты зьбілі


Вынікі расейскага абстрэлу ў Херсонскай вобласьці. Архіўнае фота
Вынікі расейскага абстрэлу ў Херсонскай вобласьці. Архіўнае фота

Адначасова Расея не спыняла абстрэлы прыфрантавых Запароскай, Херсонскай і Данецкай абласьцей.

Расея ў ноч на 18 траўня атакавала Кіеў і Кіеўскую вобласьць, Адэсу, Хмяльніцкую, Палтаўскую і Кіраваградзкую вобласьці. Сродкі супрацьпаветранай абароны зьбілі 29 з 30 запушчаных расейскіх ракет.

Адначасова Расея не спыняла абстрэлаў прыфрантавых Запароскай, Херсонскай і Данецкай абласьцей.

Кіеў і Кіеўская вобласьць

Улады Кіева і Кіеўскай вобласьці паведамілі аб адсутнасьці маштабных разбурэньняў і трапляньня ракет у цэлі.

У Кіеве выбухі ў выніку падзеньня зьбітых ракет адбыліся ў Дарніцкім, Дняпроўскім і Дзясьнянскім раёнах. Рэшткі ракет патрапілі ў гаражны каапэратыў і выклікалі пажар. Выратавальнікі яго патушылі. Па мэдычную дапамогу пасьля расейскай атакі ніхто не зьвяртаўся.

У вобласьці рэшткі ракет упалі ў прыватных падворках, пашкодзілі некалькі будынкаў і аўтамабіляў. Паводле ўладаў, траўмаваных і загінулых у выніку атакі ў вобласьці няма.

У Хмяльніцкай вобласьці пашкодзілі інфраструктуру

Хмяльніцкія ўлады паведамілі, што ў выніку сэрыі выбухаў пацярпеў адзін інфраструктурны аб’ект. Пацярпелых няма. Маштабы пашкоджаньняў высьвятляюць.

У Адэсе загінуў цывільны

У выніку абстрэлаў Адэсы і Адэскай вобласьці пацярпеў адзін прамысловы аб’ект. Два ахоўнікі гэтага прадпрыемства атрымалі раненьні. Адзін мірны грамадзянін загінуў.

Паветраныя сілы Ўкраіны зьбілі амаль усе ракеты

У Паветраных сілах Украіны паведамілі, што Расея ў ноч на 18 траўня наносіла ракетныя ўдары ў некалькі хваляў.

Усяго па Ўкраіне з тэрыторыі Расеі выпусьцілі 30 крылатых ракет марскога, паветранага і наземнага базаваньня. З самалётаў стратэгічнай авіяцыі (двух Ту-160 і васьмі Ту-95) запусьцілі 22 ракеты Х-101/Х-555. З караблёў у Чорным моры — шэсьць ракет «Калібар». З наземных апэратыўна-тактычных ракетных комплексаў — дзьве ракеты «Іскандэр-К».

Сродкі супрацьпаветранай абароны зьбілі 29 ракет, а таксама па два баявыя і выведныя расейскія дроны.

Вайна Расеі супраць Украіны

  • А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе па просьбе груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах абласьцей. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
  • Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам.
  • Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб'екты, расейцы бамбяць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
  • 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фотаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяр масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
  • З 24 лютага Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый у Харкаўскай вобласьці.
  • Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якія Расея не кантралявала.
  • 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
  • У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
  • 3 верасьня ўкраінскі брыгадны генэрал Аляксандар Тарнаўскі заявіў, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны прарвалі першую лінію абароны на запароскім кірунку, на якую расейцы выдаткавалі больш за ўсё рэсурсаў.
  • У канцы 2023 і на пачатку 2024 расейцы працягвалі масавыя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў: Дніпры, Кіеве, Харкаве, Адэсе і іншых месцах дзясяткі людзей загінулі і атрымалі раненьні. Украінскі бок у адказ абстрэльваў расейскі Белгарад, некалькі чалавек загінулі. Узброеныя сілы дзьвюх краін рэгулярна атакуюць падкантрольныя адна адной тэрыторыі бесьпілётнікамі.
  • Агулам з пачатку 2024 году ўкраінскія дроны пашкодзілі 18 расейскіх НПЗ, што прывяло да скарачэньня вытворчасьці амаль на 14%. У сакавіку былі атакаваныя такія абʼекты, як Разанскі НПЗ «Раснафты» і завод «Лукойла» ў Кстове ў Ніжагародскай вобласьці. Абодва ўваходзяць у топ-10 найбуйнейшых НПЗ Расеі і забясьпечваюць бэнзінам Маскву.
  • 6 жніўня 2024 году Ўкраіна пачала апэрацыю ў Курскай вобласьці. 19 жніўня прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што пад кантролем Украіны ў ходзе апэрацыі Ўзброеных сілаў Украіны знаходзяцца 92 паселішчы Курскай вобласьці Расеі. Галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Аляксандар Сырскі ўдакладніў, што такіх населеных пунктаў 82. Улады Ўкраіны заявілі пра стварэньне ваенных камэндатураў і арганізацыі перадачы «гуманітарнай дапамогі ў населеныя пункты, якія знаходзяцца пад кантролем Украіны». Экспэрты Інстытуту вывучэньня вайны, прааналізаваўшы заявы і відэаматэрыялы з геалякацыяй, выказалі меркаваньне, што Ўкраіна кантралюе ў Курскай вобласьці ня ўсю тэрыторыю ў заяўленых межах прасоўваньня.
  • 16-18 жніўня ўкраінскія сілы падарвалі тры масты, якія мелі стратэгічнае значэньне для матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня групоўкі расейскіх войскаў ва Ўкраіне і вайсковай авіяцыі, якая базуецца ў Курскай вобласьці.
  • Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG