Асноўнымі інвэстарамі былі рэзыдэнты Расеі — 44,8% ад усяго аб’ёму ўсіх укладаньняў (годам раней — 37,7%), Кіпра — 28,8% (22,9%), Нідэрляндаў — 3,8% (8%), піша BPN.
Прамыя замежныя інвэстыцыі склалі 2,6 млрд даляраў (-13,3%; 3 млрд).
У сваю чаргу Беларусь інвэставала за мяжу 1,9 млрд даляраў (18,8%; 1,6 млрд), у асноўным у Расею — 92,2% (81,9%).
У 2022 годзе, паводле зьвестак Белстата, замежныя інвэстары ўклалі ў рэальны сэктар эканомікі Беларусі 7 млрд даляраў.