Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 14 траўня: гамяльчанку затрымалі наўпрост у школе


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі працягваецца перасьлед грамадзян. Нярэдка іх затрымліваюць на месцы працы або вучобы, публічна.

Затрыманьне ў школе

Жыхарка Гомлю Жанна Волкава, маці двух непаўналетніх дзяцей, апынулася за кратамі. Па словах знаёмай затрыманай, міліцыя прыйшла па Жанну проста ў школу № 63, куды жанчына прыйшла для сустрэчы з настаўніцай яе дзіцяці 11 траўня, піша «Флагшток».

Цяпер Жанна Волкава знаходзіцца ў гомельскім СІЗА. Ёй інкрымінуюць артыкул 130 Крымінальнага кодэксу («распальваньне варожасьці»).

Падчас пратэстаў 2020 году міліцыя затрымлівала Волкаву па адміністрацыйных артыкулах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG