Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасол Расеі зьбіраўся ісьці на чале калёны «Несьмяротнага палку», але Менгарвыканкам адмовіў у правядзеньні гэтай акцыі


Несанкцыянаваная акцыя «Несьмяротны полк» у Віцебску, 2019 год
Несанкцыянаваная акцыя «Несьмяротны полк» у Віцебску, 2019 год

Улады Менску адмянілі шэсьце «Несьмяротны полк», якое плянавалі правесьці прарасейскія актывісты ў Беларусі. Пра гэта, як піша reform.by, расказаў старшыня аргкамітэту прапагандысцкай акцыі Валерый Драко.

«Паважаныя ўдзельнікі шэсьця „Несьмяротнага палку“, прысьвечанага 78 гадавіне Перамогі Савецкага Народу ў Вялікай Айчыннай вайне. У сувязі з тым, што Менгарвыканкам без тлумачэньняў прычынаў зьменены фармат правядзеньня мерапрыемстваў 9 траўня 2023 году, шэсьце „Несьмяротнага палку“ адмяняецца», — паведаміў Драко ў сваім акаўнце ў ВК.

Драко выказаў «крайняе зьдзіўленьне непасьлядоўнасьцю дзейнасьці Менгарвыканкаму».

Раней пасол Расеі ў Беларусі Барыс Грызлоў абяцаў, што ўзначаліць калёну «Несьмяротнага палку» разам з супрацоўнікамі амбасады.

«Я таксама панясу партрэт свайго бацькі — удзельніка Вялікай Айчыннай вайны», — сказаў пасол Расеі 4 траўня ў Доме Масквы перад канцэртам, прысьвечаным «сьвяту Вялікай Перамогі».

Ягоныя словы цытаваў пракрамлёўскі рэсурс «Спутник Беларусь», аднак цяпер гэтая нататка выдаленая з сайту і засталася толькі ў кэшы Google.

Сёньня стала вядома, што ўскладаньне кветак да абэліску на плошчы Перамогі ў Менску з раніцы 9 траўня перанесенае на вечар, на 19.00. Гэта зьвязваюць з магчымым візытам Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву для ўдзелу ў парадзе.

Шэсьце «Несьмяротны полк» было дазволенае ў Менску ў 2022 годзе, а да гэтага два гады запар забаранялася Менгарвыканкамам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG