Паводле прадстаўніка тэраабароны рэгіёну, з вайскоўцамі запасу «будзе праведзеная індывідуальная падрыхтоўка, зладжваньне аддзяленьняў і ўзводаў» і на завяршальным этапе — «штабная трэніроўка».
Удзельнікі пройдуць агнявую падрыхтоўку, а на завяршальным этапе комплекснай праверкі будзе праведзена «камандна-штабное вучэньне».
У яго рамках, паводле Вальфовіча, «будуць выконвацца задачы па ахове і абароне аб’екта тэрытарыяльнай абароны», нясеньне службы на КПП, выкананьне мерапрыемстваў «падтрыманьня ваеннага становішча».