Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На гомельскім Заводзе ліцьця і нармаляў адбыліся затрыманьні


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Свабодзе стала вядома, што на гомельскім прадпрыемстве ЗЛІН (Завод ліцьця і нармаляў) адбыліся затрыманьні супрацоўнікаў.

«Прыехаў АМАП на „бусіках“, проста на тэрыторыю заводу. Хапалі людзей вельмі жорстка. Клалі на асфальт, заломвалі рукі, нядзявалі кайданкі», — расказала крыніца Свабоды. Паводле суразмоўцы, такім чынам затрымалі 14 чалавек.

У тэлеграм-каналах, зьвязаных зь сілавікамі, зьявілася відэа пра «адпрацоўку» ў Гомлі 30 чалавек. Іх праверылі «на прадмет садзейнічаньня экстрэмісцкім фармаваньням» і «выявілі сувязі з замежнымі ўдзельнікамі экстрэмісцкіх фармаваньняў». Дваццаць чалавек прыцягнулі да адказнасьці.

Свабодзе вядома, што абсалютную большасьць затрыманых асудзілі на 15 дзён арышту. Сваякі затрыманых паведамляюць, што для «палітычных» цяпер у гомельскім ІЧУ не прымаюць аніякіх перадач.

«Не прынялі нават вады, нават туалетнай паперы для затрыманых», — кажуць суразмоўцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG