Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску заснавалі прэмію ў гонар польскага дэзэртыра, які папрасіў у Беларусі прытулку, а потым павесіўся


Польскі дэзэрцір Эміль Чэчка. Архіўнае фота
Польскі дэзэрцір Эміль Чэчка. Архіўнае фота

Праўладная арганізацыя паведаміляе, што прэмію будуць уручаць штогод змагарам «за свабоду слова і дэмакратыю ў Эўразьвязе і Вялікай Брытаніі».

Прэмія імя польскага салдата-дэзэртыра Эміля Чэчкі заснавалі ў Беларусі ў гадавіну яго гібелі. Пра гэтым расказаў старшыня праўленьня Міжнароднага дабрачыннага фонду імя Чэчкі Дзьмітры Белякоў, перадае БелТА.

Прэмія будзе ўручацца штогод змагарам «за свабоду слова і дэмакратыю ў Эўразьвязе і Вялікай Брытаніі». Яе грашовы фонд складзе 18 тысяч даляраў. За першае месца Белякоў паабяцаў уручаць 10 тысяч даляраў, за другое — 5 тысяч, за трэцяе — 3 тысячы даляраў.

Салдат Эміль Чэчка, паводле інфармацыі беларускіх уладаў і СМІ, уцёк у Беларусь 16 сьнежня 2021 году. Ён папрасіў палітычнага прытулку. У інтэрвію спачатку на беларускіх дзяржаўных тэлеканалах, а затым і на прэс-канфэрэнцыі расказваў пра масавыя забойствы мігрантаў і валянтэраў польскімі вайскоўцамі, а таксама прызнаваўся, што і сам удзельнічаў у гэтых расстрэлах.

Ён таксама казаў, што падаў заяву ў Гаагскі трыбунал, каб «польскае грамадзтва даведалася праўду аб сытуацыі, якая адбываецца на мяжы». Заявы Чэчкі аб «масавых забойствах мігрантаў» не пацьвердзіліся. У Офісе Вярхоўнага камісара ў правах чалавека ААН правялі праверку і не знайшлі пахаваньняў мігрантаў на польска-беларускай мяжы, пра якія гаварыў Чэчка.

17 сакавіка стала вядома, што Чэчку знайшлі павешаным у Менску па месцы жыхарства. Праводзілася судова-мэдыцынская экспэртыза для вызначэньня дакладнай прычыны сьмерці. СК заяўляў, што разглядае ўсе магчымыя вэрсіі здарэньня, у тым ліку гвалтоўны характар сьмерці. Вынікамі праверкі па факце гібелі Чэчкі СК не падзяліўся да гэтага часу. Пахавалі Чэчку ў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG