Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь стала аўтсайдэрам у дынаміцы інвэстыцый у асноўны капітал, за год яны ўпалі на 19%


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У студзені ў Беларусі прадэманстравана найбольш моцная ў Эўразійскім эканамічным саюзе адмоўная дынаміка інвэстыцый у асноўны капітал, сьведчаць зьвесткі дэпартамэнта статыстыкі Эўразійскай эканамічнай камісіі аб асноўных сацыяльна-эканамічных паказчыках за першы месяц гэтага года.

Беларусь стала адзінай краінай саюза, дзе гэты паказчык за год зьнізіўся(-19%). Астатнія дзяржавы прадэманстравалі рост: Кыргызстан на 3%, Расея — на 4,6%, Казахстан — на 7,9%, Армэнія — на 12,5%.

Па дынаміцы выкананых будаўнічых работ Беларусь таксама знаходзіцца на апошнім месцы (-1,5%). Лідэрам па дынаміцы зьяўляецца Армэнія (35,1%). Далей ідуць Казахстан (12,5%), Расія (9,9%), Кыргызстан (2,9%).

Армэнія прадэманстравала рост у 1,8 раза па ўводзе ў эксплуатацыю жыльля. У Беларусі і Кыргызстана дынаміка адмоўная — 22% і 17,4% адпаведна. Расія паказала рост на 18%, а Казахстан — на 39,6%.

Грузаабарот усіх відаў транспарту вырас толькі ў Кыргызстане (3,6%). У іншых краінах ЭАЭС: Армэнія (-2,2%), Беларусь (-33%), Казахстан (-5,1%), Расея (-2,2%).

У той жа час перавозкі пасажыраў усімі відамі транспарту вырасьлі: Армэнія (+37%), Беларусь (+3,5%), Казахстан (+32,5%), Кыргызстан (+4,5%), Расея (+9,1%).

Абарот розьнічнага гандлю зьнізіўся ў Беларусі і Расеі на 2,9 працэнта і 6,6 працэнта адпаведна. У Армэніі ён вырас на 3,2%, Казахстане — на 20,8%, Кыргызстане — на 5,7%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG