Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады пачалі абмяркоўваць пабудову 3-га блёку Астравецкай АЭС, хаця першы пастаянна дае збоі


Астравецкая АЭС
Астравецкая АЭС

Разглядаюць і магчымасьць пабудовы другой атамнай электрастанцыі ў Беларусі.

У Беларусі абмяркоўваецца будаўніцтва трэцяга энэргаблёку БелАЭС ці новай атамнай электрастанцыі. Аб гэтым паведаміў журналістам міністар энэргетыкі Віктар Каранкевіч у прэс-цэнтры БелТА.

«Абгрунтавальныя матэрыялы падрыхтаваны і ўсебакова разгледжаны органамі дзяржаўнага кіраваньня і Нацыянальнай акадэміяй навук. Актыўна ўдзельнічалі ў гэтых разглядах Міністэрства энэргетыкі, Міністэрства эканомікі», — сказаў Каранкевіч.

Ён адзначыў, што пытаньне будаўніцтва трэцяга энэргаблёку або новай станцыі з мэтай далейшага «павышэньня энэргетычнай незалежнасьці краіны» ва ўмовах пастаяннага росту электраспажываньня адчувальнае і актуальнае.

«Напрамкаў выкарыстаньня электраэнэргіі ў нас дастаткова шмат. Гэта і энэргаёмістыя вытворчасьці, і разьвіцьцё электратранспарту, і выкарыстаньне для мэтаў ацяпленьня. Усе пытаньні магчымасьці і неабходнасьці будаўніцтва трэцяга энэргаблёку або другой станцыі будуць увязаныя з задавальненьнем попыту на электраэнэргію ў нашай краіне», — падкрэсьліў міністар.

Ён лічыць гэта прадметам далейшага аналізу і правядзеньня пошукавых работ.

Першы энэргаблёк БелАЭС далучылі да сеткі 9 лістапада ўпершыню з 25 красавіка, калі на ім пачаўся рамонт. Спачатку чыноўнікі заяўлялі, што рамонтныя работы працягнуцца каля 80 дзён. Аб іх завяршэньні міністэрства аб’явіла праз чатыры месяцы, але аб’ект так і не пачаў працаваць. 11 кастрычніка міністар энэргетыкі Віктар Каранкевіч заявіў аб неабходнасьці «дадатковых работ і дыягностыкі электрагенэрацыйнага абсталяваньня».

Такім чынам, блёк не даваў электрычнасьць у энэргасыстэму 198 дзён (6,5 месяца).

  • Беларуская АЭС пабудаваная паблізу Астраўца пераважна за кошт крэдыту Расеі і паводле расейскага праекту ВВЭР-1200.
  • Першы блёк БелАЭС пачаў выпрацоўваць электрычнасьць у рэжыме досьледна-прамысловай эксплюатацыі 3 лістапада 2020 году, у камэрцыйную эксплюатацыю яго ўвялі 10 чэрвеня 2021 году.
  • У рэактар другога энэргаблёку 22 сьнежня 2021 году загрузілі ядзернае паліва, з чаго пачаўся этап яго фізычнага пуску.
  • Тым часам вялікія праблемы ёсьць зь першым энэргаблёкам. Экспэрты маскоўскага цэнтру Сусьветнай асацыяцыі арганізацыяў — эксплюатантаў атамных электрастанцыяў (WANO), завяршылі місію тэхнічнай падтрымкі на Беларускай АЭС 29 жніўня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG