Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сакратар Рады нацбясьпекі Ўкраіны: Беларускія партызаны моцна пашкодзілі гэты самалёт


Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны (РНБА) Украіны Аляксей Данілаў
Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны (РНБА) Украіны Аляксей Данілаў

Расейскі самалёт А-50 падчас нападу на вайсковым аэрадроме «Мачулішчы» атрымаў сур’ёзныя пашкоджаньні. Аб гэтым заявіў сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны (РНБА) Украіны Аляксей Данілаў у эфіры тэлемарафона.

Данілаў нагадаў, што адказнасьць за пашкоджаньне самалёта ўзялі на сябе беларускія партызаны, паведамляе «Zerkalo».

— У «Мачулішчах» адбылася «рэч» з самалётам РФ, які наводзіў на нашы гарады ракеты. Дзякуючы гэтаму самалёту яны забівалі нашых дзяцей, жанчын, атакавалі цывільнае насельніцтва. Паводле нашай інфармацыі, беларускія партызаны моцна пашкодзілі гэты самалёт, — дадаў ён.

Данілаў выказаў сумневы, што расейскія адмыслоўцы «хутка адрамантуюць» борт з прычыны санкцый.

— З улікам таго, што Расея пад санкцыямі, мы ня думаем, што ў іх гэта атрымаецца. Гэта выклікала такую неадэкватную рэакцыю ў Лукашэнкі. (...) Яго паводзіны пачынаюць зьдзіўляць. Як будуць разгортвацца падзеі — будзем глядзець. Мы гатовы да любога разьвіцьця сытуацыі. Гэта наша краіна, мы будзем яе абараняць.

Тэлевядучая папрасіла Данілава пракамэнтаваць рэзкія выказваньні Аляксандра Лукашэнкі ў адрас прэзыдэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

— Гэта нэрвы. Нэрвы не вытрымліваюць ня толькі ў Лукашэнкі, але і ў Расеі. (...) З кожным днём праблем усё больш і больш ня толькі ў Расеі, але і ў Беларусі. Тое, што тычыцца народа Беларусі — вы ведаеце, што вялікая колькасьць беларусаў дапамагае нам змагацца з ворагам на нашай тэрыторыі. Мы ім за гэта ўдзячныя. Сёньня тая гістэрыка, якая ёсьць у Беларусі і Расеі будзе толькі ўзмацняцца, — сказаў сакратар РНБА.

7 сакавіка Аляксандр Лукашэнка прызнаў, што расейскі ваенны самалёт А-50 атрымаў пашкоджаньні падчас інцыдэнту на ваенным аэрадроме ў Мачулішчах. Віну за гэта ён усклаў на ўкраінскія спэцслужбы. Кіеў гэтыя абвінавачваньні адпрэчыў.

Прэс-сакратар МЗС Украіны Алег Ніколенка пракамэнтаваў заявы Аляксандра Лукашэнкі пра ініцыдэнт у Мачулішчах і прэзыдэнта Зяленскага.

— Мы катэгарычна адхіляем інсынуацыі Аляксандра Лукашэнкі пра нібыта датычнасьць украінскага боку да падзей на аэрадроме Мачулішчы. Відавочна, што гэта чарговая спроба стварыць штучную пагрозу з боку Ўкраіны, каб абгрунтаваць падтрымку расейскай агрэсіі.

Пагрозу трэба шукаць не ва Ўкраіне, якая змагаецца за сябе і шукае міру. Яна ў Расеі, якая ўсімі сродкамі спрабуе яшчэ больш уцягнуць Беларусь у вайну, канчаткова пазбавіць яе незалежнасьці і сувэрэнітэту. Аляксандар Лукашэнка таксама дазволіў сабе грубы асабісты выпад на адрас прэзыдэнта Ўкраіны. Мы пакінем гэты акт бясьсільля без адказу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG