Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Міжнародны дзень роднай мовы


Падзеі 21 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

21 лютага ў сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO ў 1999 годзе.

У гэты дзень ва ўнівэрсытэтах і клюбах праходзяць адмысловыя імпрэзы і акцыі, у сацыяльных сетках і СМІ зьяўляюцца публікацыі, абвяшчаюцца конкурсы і г.д. пра беларускую мову.

Да падзеяў 2020 году ў Беларусі ў гэты дзень прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці зьбіраліся разам і пісалі дыктоўку па матывах твораў беларускай літаратуры. Сёлета другі год запар дыктоўку па беларускай мове будуць чытаць на дзяржаўным радыё «Культура».

Дзень у гісторыі

1574 — адбылася каранацыя караля Рэчы Паспалітай Генрыка Валуа.

1634 — падпісаны акт аб ганаровай капітуляцыі Смаленску перад войскамі польнага гетмана ВКЛ Крыштафа Радзівіла.

1848Карл Маркс і Фрыдрых Энгельс апублікавалі «Маніфэст камуністычнай партыі».

1854 — адбылася пастаноўка ў Менску трупай Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча першай беларускай опэры «Сялянка» («Ідылія»).

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч

1916 — падчас Першай усясьветнай вайны пачалася бітва пры Вэрдэне.

Помнік удзельнікам бітвы за Вэрдэн
Помнік удзельнікам бітвы за Вэрдэн

1918 — была абвешчана Першая Ўстаўная грамата да народаў Беларусі. У гэтым дакумэнце выканкам камітэту рады Першага Ўсебеларускага зьезду абвясьціў пра ўтварэньне Народнага сакратарыяту, які выконваў ролю часовай улады ў Беларусі. Пазьней Народны сакратарыят стаў выконваць ролю ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі.

Першая Ўстаўная грамата да народаў Беларусі
Першая Ўстаўная грамата да народаў Беларусі

1918 — беларуска-польская адміністрацыя Менску перадала места войскам Нямеччыны.

1919 — у Вільні скончыўся І Зьезд Саветаў Літвы, на якім абвясьцілі пра стварэньне адзінай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Літвы і Беларусі.

1981 — у мюнхэнскім будынку радыёстанцыі Радыё Свабода адбыўся выбух, зладжаны на замову румынскіх органаў дзяржбясьпекі.

Наступствы выбуху бомбы ў штаб-кватэры Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Мюнхэн, 21 лютага 1981
Наступствы выбуху бомбы ў штаб-кватэры Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Мюнхэн, 21 лютага 1981

1986 — заснаваны біялягічны заказьнік «Ружанская пушча».

2022 — прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў указы аб прызнаньні незалежнасьці сэпаратысцкіх «Данецкай народнай рэспублікі» і «Луганскай народнай рэспублікі».

У гэты дзень нарадзіліся

1962Чак Паланік, амэрыканскі пісьменьнік.

Чак Паланік
Чак Паланік

1966Юры Бохан, беларускі гісторык і археоляг.

Юры Бохан — беларускі гісторык і археоляг, доктар гістарычных навук.
Юры Бохан — беларускі гісторык і археоляг, доктар гістарычных навук.

У памяці

1881Язэп Ходзька, геадэзіст, географ.

1939Вячаслаў Адамовіч, дзяяч нацыянальнага руху, адзін з заснавальнікаў сялянскай партыі «Зялёны дуб».

1952Андрэй Цікота, сьвятар, манах-марыянін, сябра Рады БНР, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху, якога перасьледавалі польскія ўлады ў 1920–1930, ахвяра сталінскіх рэпрэсій. Памёр у ГУЛАГу.

Андрэй Цікота — генэрал Ордэну марыянаў. Рым, 1934 г
Андрэй Цікота — генэрал Ордэну марыянаў. Рым, 1934 г

1967Юры Тарыч, беларускі кінарэжысэр, сцэнарыст, заснавальнік беларускай мастацкай кінэматаграфіі.

1974Лявон Савёнак, пісьменьнік, журналіст, дзяяч эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG