Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радыё «Культура» будзе трансьляваць «Рэспубліканскую дыктоўку» ў жывым этэры


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Дыктоўка па беларускай мове будзе прысьвечана Дню роднай мовы.

Жывую трансьляцыю «Рэспубліканскай дыктоўкі» па беларускай мове можна будзе пачуць на радыё «Культура» 21 лютага, пра гэта паведамілі ў Белтэлерадыёкампаніі, у якую ўваходзіць і названая радыёстанцыя.

«Летась жывая трансьляцыя ўжо ладзілася на нашай хвалі. Акцыя выклікала вялікую цікавасьць сярод слухачоў. Спадзяюся, сёлета рэспубліканская дыктоўка зьбярэ яшчэ большую колькасьць удзельнікаў», — сказаў дырэктар каналу «Культура» Ўладзімер Трапянок.

Трансьляцыя дыктоўкі пачнецца а 13:00. Паслухаць яе можна таксама онлайн на сайтах www.radiokultura.by і www.tvr.by.

Арганізатар — Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтру дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Таксама Беларускую дыктоўку 21 лютага правядзе катэдра беларусістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту разам зь Беларускім моладзевым хабам і Беларускім домам у Варшаве.

Конкурс сёлета пройдзе ў гібрыдным фармаце, можна будзе ўдзельнічаць як дыстанцыйна, так і непасрэдна напісаць дыктоўку ў Варшаве. Шанцы на атрыманьне дыплёмаў і ўзнагарод маюць выключна стацыянарныя ўдзельнікі. Пасьля абвяшчэньня вынікаў арыгінальны тэкст дыктоўкі арганізатары апублікуюць на старонцы катэдры беларусістыкі ў Facebook.

Удзел у дыктоўцы (у фармаце онлайн) пацьвердзілі беларускія дыяспары з Чэхіі, Вялікай Брытаніі, ЗША і Канады. Яна пачнецца а 19:30 беларускага часу (17:30 польскага).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG