Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутатка Вярхоўнай Рады Ўкраіны: «ААН не дазваляе беларусам, якія асудзілі вайну, выступаць на Алімпіядзе. Дзе справядлівасьць?»


Афіцыйная беларуская дэлегацыя на зімовай Алімпіядзе-2022 у Пэкіне
Афіцыйная беларуская дэлегацыя на зімовай Алімпіядзе-2022 у Пэкіне

Рэкамэндацыі ААН дапусьціць расейскіх і беларускіх спартоўцаў да Алімпійскіх гульняў 2024 году ў Парыжы працягвае выклікаць спрэчкі. Асабліва тое, што ў афіцыйныя дэлегацыі ўвойдуць толькі тыя, хто ляяльны рэжымам Пуціна і Лукашэнкі.

Народная дэпутатка Вярхоўнай Рады Ўкраіны і былая лёгкаатлетка Вольга Саладуха на ютуб-канале «Жовті Кеди з Юлією Бориско» падзялілася меркаваньнем аб допуску да міжнародных спаборніцтваў беларусаў, якія асудзілі палітыку Аляксандра Лукашэнкі.

«Паглядзім канфлікт у Беларусі. Цяпер мы маем зносіны з нэўтральнымі беларусамі, якія супраць рэжыму Лукашэнкі і падпісалі супраць гэтага пэтыцыю, дзе яны асуджаюць яго і Пуціна агрэсію супраць Украіны і падтрымліваюць нас, але яны былі рэпрэсаваныя, апынуліся за кратамі і цяпер жывуць за мяжой.

У іх ёсьць пашпарт Беларусі, але яны нікому не патрэбныя. А пра іх ніхто нічога ня ведае. Дзе іх абарона правоў?

Калі ўзяць беларускіх спартоўцаў, якія выехалі з краіны, якія асудзілі палітыку Лукашэнкі і агрэсію супраць Украіны, падтрымліваюць нас, данацяць, але ім ААН не дазваляе выступаць на Алімпійскіх гульнях. Дзе правілы фэйр-плэй?», — сказала Саладуха.

Раней рашэньнем МАК па рэкамэндацыі ААН абурыўся Беларускі фонд спартовай салідарнасьці. Іх падтрымала дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская.

«Прарэжымныя спартоўцы, такія, як Максім Недасекаў, ня бачаць нічога дрэннага ў рэпрэсіях і катаваньнях. Яны ня бачаць злачынстваў Расеі ў вайне і адкрыта падтрымліваюць рэжым. Нягледзячы на рэпрэсіі спартовай грамадзкасьці ў Беларусі, такіх спартоўцаў дапусьцілі на Алімпіяду ў Токіё. Нягледзячы на спробу сілком павезьці ў Беларусь лёгкаатлетку Крысьціну Ціманоўскую, іх дапусьцілі на Алімпіяду ў Пэкін. І нават нягледзячы на саўдзел рэжыму ў вайне Расеі супраць Украіны, іх зьбіраюцца дапусьціць на Алімпіяду ў Парыжы.

А сумленных беларускіх спартоўцаў, якія ўвесь гэты час змагаліся з рэжымам і выступалі супраць вайны, на Алімпіядзе ня будзе, бо рэжым не дае ім магчымасьці прымаць удзел у спаборніцтвах», — сказала Ціханоўская.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG