Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эўразьвязе з 2035 году забароняць выпуск аўтамабіляў на выкапнёвым паліве


Электрамабілі. Ілюстратыўнае фота
Электрамабілі. Ілюстратыўнае фота

З 2035 году ў Эўразьвязе разьлічваюць выпускаць аўтамабілі толькі з нулявым выкідам вуглякіслага газу.

У Эўрапарлямэнце пастанавілі з 2035 году не выпускаць аўтамабілі з рухавікамі ўнутранага згараньня, паведамляе DW.

Большасьць эўрадэпутатаў 14 лютага прагаласавалі за забарону на продаж у ЭЗ машын з бэнзінавымі і дызэльнымі маторамі з 2035 году. У выніку канчаткова зацьверджаная дамоўленасьць, дасягнутая Эўрапарлямэнтам і краінамі Эўразьвязу ў кастрычніку 2022 году.

Пасьля гэтай дамоўленасьці не хапала толькі канчатковага яе ўхваленьня бакамі. Краіны-сябры ЭЗ далі дабро яшчэ ў лістападзе, цяпер зялёнае сьвятло даў і Эўрапарлямэнт. Згодна з прынятым рашэньнем, з 2035 году ў Эўразьвязе павінны выпускацца толькі аўтамабілі з нулявым выкідам вуглякіслага газу.

Адным з спрэчных пунктаў было пытаньне аб тым, ці зрабіць выключэньне для аўтамабіляў з вугляродна-нэўтральным сынтэтычным палівам. Так званае электрапаліва (E-Fuel) вырабляецца з дапамогай электраэнэргіі з вады і вуглякіслага газу. Гэтае пытаньне даручылі вывучыць Эўракамісіі.

Зацьверджаныя цяпер Эўрапарлямэнтам правілы былі ўзгодненыя ў рамках «зялёных» плянаў ЭЗ «Fit for 55», мэта якіх — скарачэньне выкідаў парніковых газаў у Эўразьвязе на 55 працэнтаў да 2030 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG