Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урача Яўгена Бужынскага прыгаварылі да 6 гадоў зьняволеньня па шасьці артыкулах Крымінальнага кодэксу


Марш пэнсіянэраў і мэдыкаў, Менск, 23 лістапада 2020
Марш пэнсіянэраў і мэдыкаў, Менск, 23 лістапада 2020

Сёньня Горадзенскі абласны суд вынес прысуд 57-гадоваму лекару са Смаргоні Яўгену Бужынскаму.

Яго вінавацілі па шасьці артыкулах Крымінальнага кодэксу:

  • арт. 369 – абраза прадстаўніка ўлады;
  • арт. 368 ч. 2 – абраза Аляксандра Лукашэнкі;
  • арт.130 ч. 1 – распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці;
  • арт. 361 ч. 3 – заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь;
  • арт. 366 ч. 2 – гвалт або пагроза ў дачыненьні да службовай асобы;
  • арт. 367 ч. 2 – паклёп у дачыненьні да прэзыдэнта.

Пра гэта паведамляе тэлеграм канал «Белые халаты».


Суд адбываўся ў закрытым рэжыме.

Бужынскага затрымалі 9 чэрвеня 2022 году. У той дзень сілавікі спрабавалі затрымаць яго на працы, аднак на працоўным месцы яго не аказалася — пайшоў на абедны перапынак дадому. Пасьля гэтага Бужынскага затрымалі дома, перад гэтым правёўшы ператрус.

Прысуд вынес судзьдзя Ігар Собалеў.

23 сьнежня КДБ унёс доктара ў сьпіс «асобаў, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG