«Яшчэ 1570 сыстэмаў Starlink з Польшчы ўжо знаходзяцца ва Ўкраіне. Цяпер гэта асабліва важна, бо з прычыны расейскіх абстрэлаў у нас праблемы з электрычнасьцю. Пры адключэньні сьвятла ў некаторых рэгіёнах не працуюць мабільныя апэратары і інтэрнэт-правайдэры. Таму мы забясьпечым краіну публічнымі пунктамі WI-FI, дзе людзі змогуць заставацца на сувязі. Таксама частка тэрміналаў будзе перададзена цывільным адміністрацыям на дэакупаваных тэрыторыях. Акрамя таго, мы забясьпечым „Укрзалізныцю“ Starlinks, каб пасажыры і супрацоўнікі мелі стабільную мабільную сувязь і інтэрнэт», — сказаў Фёдараў.
Паводле Мінлічбы Ўкраіны, з пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Ўкраіна атрымала ад донараў і партнэраў больш за 20 тысяч тэрміналаў Starlink, зь іх 5 тысяч пры падтрымцы Польшчы.
Ва Ўкраіне сыстэма Starlink актыўна выкарыстоўваецца вайскоўцамі для сувязі, атрыманьня выведных дадзеных і кіраваньня бесьпілётнікамі.