Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь беларуска-ўкраінскай мяжы прыбралі 12 баявых расейскіх гелікоптэраў


Пачатак расейска-беларускіх лётных вучэньняў
Пачатак расейска-беларускіх лётных вучэньняў

З аэрадрому «Лунінец» каля мяжы з Украінай 5 лютага перабазавалі 12 гелікоптэраў Паветрана-касьмічных сілаў РФ, паведамляе маніторынгавая група «Беларускі Гаюн».

Гелікоптэры з аэрадрому «Лунінец» перагналі на аэрадром «Мачулішчы» пад Менскам. Сярод іх — Мі-8 і Мі-24. Паводле інфармацыі «Беларускага Гаюна», гэта адбылося раніцай 5 лютага ў пэрыяд паміж 09:00 і 10:30.

Гаворка ідзе пра гелікоптэры, якія 19 студзеня перакінулі з Мачулішчаў у Лунінец. Тады Расея разьмясьціла за 50 км ад украінскай мяжы 11гелікоптэраў ПКС РФ. Цяпер жа яны ўсе вярнуліся назад.

На гэтым тыдні ў Беларусі скончыліся сумесныя з Расеяй лётна-тактычныя манэўры, паведаміла прэс-служба Мінабароны Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG