Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Швэцыі: «Падзеі апошніх тыдняў часова прыпынілі працэс уступленьня ў NATO»


Тобіас Більстрэм
Тобіас Більстрэм

Новае турэцка-швэдзкае абвастрэньне ў дыпляматычных зносінах зноў запаволіла працэс уступленьня Швэцыі ў Паўночна-Атлянтычны альянс.

Падзеі апошніх тыдняў прымусілі часова прыпыніць працэс набыцьця Швэцыяй паўнапраўнага сяброўства ў NATO, заявіў міністар замежных спраў Швэцыі Тобіас Більстрэм у інтэрвію мясцовым СМІ.

Ён дадаў, што афіцыйны Стакгольм працягвае спробы зрушыць працэс зь мёртвага пункту.

Па словах міністра, яго ведамства прыклала шмат намаганьняў, каб зьмякчыць абурэньне, выкліканае пратэстам у Стакгольме, і чакае, што антышвэдзкія настроі зьменяцца. На мінулым тыдні пратэстоўцы ў Стакгольме спалілі Каран перад амбасадай Турэччыны. Гэта выклікала абурэньне прэзыдэнта Турэччыны Рэджэпа Эрдагана, які заявіў, што не пагодзіцца на ўступленьне Швэцыі ў NATO пры цяперашніх умовах.

Агенцтва Xinhua паведамляе, што ў апытаньні, праведзеным у Турэччыне, 92,5% рэспандэнтаў выказаліся за тое, каб Анкара не давала згоды на ўступленьне Швэцыі.

На люты плянавалася сустрэча прадстаўнікоў Турэччыны з прадстаўнікамі Швэцыі і Фінляндыі, якая мела вырашыць апошнія пытаньні ў справе ўступленьня ў NATO, аднак цяпер яе перанесьлі.

Раней пытаньні Турэччыны тычыліся курдзкіх уцекачоў, якія знайшлі палітычны прытулак у Швэцыі. Анкара называе іх удзельнікамі тэрарыстычных груповак і патрабавала ад Стакгольму іх выдачы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG