Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кампанія Wargaming прадала бізнэс у Беларусі і Расеі. Пасьпела да забароны


Кампанія Wargaming прадала бізнэс у Беларусі і Расеі

Пра гэта піша выданьне dev.by. Яно адзначыла, што з 1 ліпеня кіпрская кампанія Wargaming Group Limited больш не валодае долямі ў беларускай юрыдычнай асобе «Гейм стрым» (валодала з красавіка 2012 году).

Асноўны ўласьнік (91,84%) «Гейм стрым» цяпер — грамадзянін РФ Малік Хатажаеў, былы генэральны дырэктар расейскай кампаніі «Леста».

Мінарытарнымі ўладальнікамі «Гейм стрым» застаюцца Сьвятлана Пятрова (Украіна) і Ларыса Коцікава (Беларусь).

Адначасова зьмены адбыліся і ў «Леста». Малік Хатажаеў, які 12 гадоў займаў у расейскай студыі пасаду гендырэктара, 15 чэрвеня саступіў яе Юрыю Сухараву. Затое сам з 28 чэрвеня атрымаў у распараджэньне ад Wargaming Group Limited 100% акцыяў «Леста».

Выглядае, што беларускі Wargaming пасьпеў уцячы з-пад пастановы Саўміну Беларусі № 436 ад 1 ліпеня 2022 году, якая забараніла замежным акцыянэрам 190 юрыдычных асобаў (у тым ліку і кампаніі «Гейм стрым») адчужаць прыналежныя ім долі (акцыі) у статутных фондах без адмысловага дазволу Міністэрства фінансаў.

Такім чынам, кіпрскі «недружалюбны акцыянэр» Wargaming да пачатку ліпеня пасьпеў выйсьці з абедзьвюх юрыдычных асобаў — расейскай і беларускай. Асноўным уладальнікам абедзьвюх юрыдычных асоб стаў расейскі топ-мэнэджар.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG