Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі зацьвердзілі новы парадак аплаты для студэнтаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Улады зацьвердзілі парадак прадастаўленьня льготнага крэдыту на першую вышэйшую адукацыю.

Адпаведная пастанова апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале і ўжо набыла моц.

Дакумэнтам зацьверджаны тры палажэньні:

аб парадку прадастаўленьня крэдыту на льготных умовах для аплаты першай вышэйшай адукацыі

Цяпер на льготны крэдыт прэтэндуюць студэнты-платнікі дзённай формы, якія вучацца ў дзяржаўных ВНУ, унівэрсытэтах спажывецкай каапэрацыі і Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Для атрыманьня крэдыту сярэднямесячны сукупны даход у студэнта на кожнага члена сям'і, вылічаны за 12 месяцаў да месяца падачы дакумэнтаў для атрыманьня крэдыту, не павінен перавышаць 350% зацьверджанага бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва на дату падачы (да 31 студзеня 2023 года ён роўны 339,83 рубля).

Палажэньнем таксама ўрэгуляваны пытаньні вяртаньня нявыкарыстанай сумы крэдыту на навучаньне, пагашэньня крэдыту, прадастаўленьня яго пры аднаўленьні студэнта на дзённую форму або пры пераводзе ў іншую ВНУ.

аб парадку заключэньня дамоваў аб падрыхтоўцы спэцыяліста з вышэйшай адукацыяй, спэцыяліста (працоўнага) зь сярэдняй спэцыяльнай адукацыяй за кошт грантаў на навучаньне

Такія дамовы ўстанова заключае з замежнымі студэнтамі (або зь іх законнымі прадстаўнікамі, калі яны непаўналетнія, або па даверанасьці).

аб парадку стварэньня і функцыянаваньня рэсурснага цэнтру

Згодна з пастановай вызначаны парадак стварэньня і функцыянаваньня рэсурсных цэнтраў ва ўстановах дашкольнай, агульнай сярэдняй і спэцыяльнай адукацыі; выхаваўча-аздараўленчых установах. Гэтыя структуры ствараюцца па адным ці некалькіх кірунках у залежнасьці ад рэсурснай базы школы/каледжу ці іншай установы.

Рэсурсныя цэнтры, згодна з тэкстам пастановы, будуць назапашваць інавацыйныя напрацоўкі, дапамагаць настаўнікам паляпшаць адукацыйны працэс, праводзіць алімпіяды, конкурсы, турніры, канфэрэнцыі і іншыя мерапрыемствы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG