«Гэта працэс і супраць дэмакратыі і свабоды слова»
16 студзеня ў Горадні пачаўся разгляд справы Анджэя Пачобута — вядомага журналіста, супрацоўніка польскага выданьня Gazeta Wyborcza, грамадзкага дзеяча, аднаго зь лідэраў незарэгістраванага Саюзу палякаў Беларусі.
«Найперш гэта працэс супраць чалавека, які стаяў за сумленнасьць прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, супраць фальсыфікацый Аляксандра Лукашэнкі, — лічыць галоўны рэдактар і заснавальнік Gazeta Wyborcza Адам Міхнік. — Гэта працэс супраць беларускай дэмакратыі і правоў польскай меншасьці ў Беларусі. Гэта працэс супраць інтэлектуала і журналіста, працэс супраць свабоды слова. І, нарэшце, гэта суд над чалавекам, у якога хапіла мужнасьці, пасьлядоўнасьці і характару абараніць самае дарагое для яго — свабоду і праўду».
«Лукашэнка скончыць гэтак жа, як і жыў, — сумна»
Міхнік падкрэсьліў, у інтарэсах такіх дыктатараў, як Лукашэнка ці Пуцін, пазбавіць нас свабоды і права шукаць праўду.
«У інтэрэсах дыктатураў, такіх як Лукашэнкі ў Беларусі, у тым, каб ізаляваць і прымусіць нас паверыць, што мы адны. Я хачу, каб адсюль ішоў сыгнал ад польскіх сяброў Анджэя Пачобута: Вы не самотны. Мы з вамі і будзем з вамі, як былі з нашым беларускім калегам Алеся Бяляцкім, ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру. Бяляцкі быў уганараваны гэтай узнагародай разам з усімі, хто змагаецца за дэмакратыю, свабоду і правы чалавека ў Беларусі. Як і ты, Анджэй».
Міхнік выказаў беларускім палітвязьням словы падзякі «ад сяброў Польшчы» за іх мужнасьць.
«Вы не самотныя і ня будзеце самотныя. Лукашэнка скончыць гэтак жа, як і жыў, — сумна. Як скончылі Кадафі і Чаўшэску, — напісаў Адам Міхнік. — Вы ўжо выйгралі ў любым выпадку. Вы выратавалі ад гэтых катаў ад Лукашэнкі самае дарагое — унутраную свабоду, праўду і чалавечую годнасьць.
Анджэй, мы з табой. Я жадаю табе лепшага новага года. Я жадаю гэтага ўсім нам. Таму што лепшы новы год для нас — гэта аб’ява аб тым, што мы маем права на свабоду. Вы маеце на гэта права. Дзякуй, што можаш так цудоўна змагацца за гэта».