Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве затрымалі рэкордную з 2000 году партыю кантрабандных цыгарэт зь Беларусі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Рэкордную партыю кантрабандных цыгарэт зь Беларусі, якія перавозілі чыгункай, затрымалі ў Вільні. У ёй было 672 тысяч пачкаў нелегальных цыгарэт на суму больш за 2,5 мільёны эўра. Гэты груз зьяўляецца самай буйной кантрабандай, затрыманай літоўскімі памежнікамі з 2000 году, паведамляе Delfi.lt.

29 сьнежня ў Вільні на чыгуначнай станцыі Панярай літоўскія памежнікі праверылі 3 вагоны грузавога цягніка, які прыехаў у Літву зь Беларусі, і знайшлі ў іх знайшлі вялікія мяшкі з грануламі сланечніка, сярод якіх былі каробкі з цыгарэтамі. На месцы выгрузіць і пералічыць кантрабандныя цыгарэты не ўдалося, таму вагоны адчапілі і адправілі па чыгунцы ў Кену: там чыгуначная станцыя мае неабходнае абсталяваньне і ўмовы для ператрусу.

Як высьветлілася, у трох затрыманых памежнікамі вагонах было схавана 672 тысячы пачкаў розных відаў кантрабандных цыгарэт зь беларускімі этыкеткамі. Кошт такога грузу ў Літве з улікам усіх абавязковых падаткаў складае больш за 2,6 млн. эўра. Гэта найбуйнейшы перахоплены кантрабандны груз за ўсю гісторыю працы Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы з 2000 году. Пачата дасудовае расьсьледаваньне па факце незаконнага збыту акцызных тавараў.

У 2022 годзе літоўскія памежнікі перадухілілі трапляньне на чорны рынак 4,3 млн пачкаў цыгарэт, абсалютная большасьць якіх была прывезеная зь Беларусі. Гэта была самая вялікая гадавая колькасьць нелегальных цыгарэт, затрыманых Літвой за больш як два дзесяцігодзьдзі.

Значнае павелічэньне аб’ёмаў перахопленай у Літве кантрабанды цыгарэт летась у параўнаньні з папярэднімі гадамі зьвязана з новымі і больш эфэктыўнымі мерамі памежнай аховы і перахопам вялікіх партый тытунёвых вырабаў, якія перавозяцца цягнікамі зь Беларусі, адзначаюць у Літве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG