Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Літвы пачалі разглядаць магчымасьць выдачы дакумэнтаў беларускім грамадзянам, якія ня могуць абнавіць свой пашпарт


Эвэліна Гудзінскайце і Валер Кавалеўскі ў цэнтры здымку
Эвэліна Гудзінскайце і Валер Кавалеўскі ў цэнтры здымку

На гэты момант страчаны або пратэрмінаваны пашпарт робіцца вялікай праблемай для любога грамадзяніна Беларусі, які вымушана знаходзіцца ў Літве, ня маючы магчымасьці прыехаць на Радзіму.

Прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінэту беларускіх дэмакратычных сілаў Валер Кавалеўскі і дырэктар Дэпартамэнту міграцыі МУС Літвы Эвэліна Гудзінскайце абмеркавалі працэдуру выдачы неабходных дакумэнтаў грамадзянам Беларусі, якія знаходзяцца ў Літве і ня могуць аднавіць свой страчаны пашпарт або памяняць пратэрмінаваны.

На гэты момант канкрэтныя вынікі перамоў невядомыя, як невядомы і мэханізм выдачы такіх дакумэнтаў.

Пасьля канчатковай дапрацоўкі працэдуры Аб'яднаны пераходны кабінэт абяцае апублікаваць інфармацыю аб умовах і спосабах атрыманьня такога дакумэнту.

Таксама на сустрэчы абмяркоўвалі іншыя праблемныя пытаньні, зь якімі сутыкаюцца беларусы ў Літве, іншых краінах Эўразьвязу і ва Ўкраіне. Для іх вырашэньня бакі дамовіліся на шэраг рэгулярных сустрэч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG