Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прызначыў на высокую пасаду ў Міністэрстве абароны чарговага выпускніка расейскай вайсковай вучэльні


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Як вынікае з паведамленьня, разьмешчанага на сайце кіраўніка Беларусі, генэрал-маёр Аляксандар Бас прызначаны начальнікам галоўнага ўпраўленьня баявой падрыхтоўкі Ўзброеных Сіл. Адпаведны ўказ № 7 Аляксандар Лукашэнка падпісаў 12 студзеня.

Адначасова Бас вызвалены ад пасады намесьніка камандуючага войскамі Заходняга апэратыўнага камандаваньня Ўзброеных сіл.

Папярэднік Баса генэрал-маёр Андрэй Некрашэвіч быў 21 сьнежня 2022 году звольнены з вайсковай службы ў запас па ўзросьце з правам нашэньня вайсковай формы і знакаў адрозьненьня.

Бас нарадзіўся 17 жніўня 1971 году ў вёсцы Хатомель Столінскага раёну Берасьцейскай вобласьці. У 1992 годзе скончыў Чэлябінскую вышэйшую танкавую камандную вучэльню. У 2002 годзе скончыў камандна-штабны факультэт Вайсковай акадэміі і праходзіў службу ў Беларусі на розных пасадах, у тым ліку быў начальнікам разьведкі — начальнікам разьведвальнага аддзяленьня штабу 38 асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады Сіл спэцыяльных апэрацый, начальнікам разьведкі — начальнікам разьведвальнага аддзяленьня галоўнага штабу Сухапутных войскаў. Быў намесьнікам начальніка Галоўнай вайсковай інспэкцыі Ўзброеных Сіл Беларусі.

Ад 2020 году Аляксандар Бас служыў на пасадзе намесьніка камандуючага войскамі Заходняга апэратыўнага камандаваньня.

Раней Радыё Свабода ўжо зьвяртала ўвагу на тое, што за год да поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну Аляксандар Лукашэнка зрабіў некалькі перастановак у сілавых ведамствах. Ключавыя пасады там атрымалі ўраджэнцы Расеі або людзі, моцна зьвязаныя з гэтай краінай.

Хто зь сілавікоў Лукашэнкі атрымаў вайсковую адукацыю ў Расеі.
Хто зь сілавікоў Лукашэнкі атрымаў вайсковую адукацыю ў Расеі.

Агулам такіх афіцэраў у найвышэйшым эшалёне Ўзброеных сіла Беларусі многія дзясяткі. Больш падрабязна глядзіце тут:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG