Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі зьявіўся афіцыйны пераклад Крымінальна-выканаўчага кодэксу на беларускую мову


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Усяго з пачатку працы адмыслова заснаванай экспэртнай рады на беларускую мову пераклалі 16 заканадаўчых актаў. Усе іншыя законы напісаныя выключна на расейскай, нягледзячы на дэкляраваную ў Канстытуцыі Беларусі роўнасьць дзьвюх дзяржаўных моваў.

Пераклад кодэксу на беларускую мову ўхваліла экспэртная рада, якая складаецца з прадстаўнікоў Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, Міністэрства юстыцыі, Міністэрства культуры, Нацыянальнага цэнтру прававой інфармацыі, Нацыянальнага цэнтру заканадаўства і прававых дасьледаваньняў, ВНУ краіны і іншых арганізацый.

Афіцыйна пераклад на беларускую мову ўхвалілі 27 сьнежня 2022 году. Цяперашняя вэрсія Кодэксу зьявілася 11 студзеня 2000 году і дасюль існавала толькі на расейскай мове.

Усяго з пачатку працы экспэртнай рады на беларускую мову пераклалі 16 кодэксаў:

  • Кодэкс аб шлюбе і сям’і;
  • Выбарчы;
  • Грамадзянскі;
  • Жыльлёвы;
  • Працоўны;
  • Водны;
  • Лясны;
  • Кодэкс аб зямлі;
  • Кодэкс аб нетрах;
  • Кодэкс гандлёвага мараплаўства;
  • Кодэкс аб судаўладкаваньні і статусе судзьдзяў;
  • Грамадзянскі працэсуальны кодэкс;
  • Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэньнях;
  • Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэньнях;
  • Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь;
  • Крымінальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь.

Задачы Крымінальна-выканаўчага кодэксу Рэспублікі Беларусь — рэгуляваць выкананьне і адбыцьцё асуджанымі пакараньня і іншых мер крымінальнай адказнасьці, вызначаць сродкі дасягненьня мэт крымінальнай адказнасьці і сацыяльнай адаптацыі асуджаных у працэсе яе рэалізацыі, абараняць правы і законныя інтарэсы асуджаных.

У Беларусі захоўваецца няроўнасьць дзьвюх дзяржаўных моваў. Большасьць СМІ і нарматыўна-прававых актаў існуюць толькі на расейскай мове. У судах асуджаным часьцей за ўсё адмаўляюць у вядзеньні працэсу на беларускай мове.

У прыватнасьці, суд у справе над палітычнымі зьняволенымі, праваабаронцамі «Вясны», які пачаўся днямі, судзьдзя і пракурор вядуць па-расейску. Хадайніцтва падсуднага, нобэлеўскага ляўрэата Алеся Бяляцкага весьці працэс на нацыянальнай мове суд адхіліў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG