Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МУС Беларусі паведамілі, што Латвія скасавала дамову з краінай аб узаемных паездках


Сьцягі Латвіі і Эўрапейскага зьвязу. Ілюстрацыйнае фота
Сьцягі Латвіі і Эўрапейскага зьвязу. Ілюстрацыйнае фота

Ад верасьня 2023 году грамадзяне Латвіі змогуць знаходзіцца ў Беларусі без рэгістрацыі толькі да 10 дзён.

На старонцы МУС Берасьцейскай вобласьці паведамілі пра рашэньне ўраду Латвіі разарваць пагадненьне зь Беларусьсю аб узаемных паездках грамадзян. Пагадненьне афіцыйна перастане дзейнічаць з 21 верасьня 2023 году.

«Зьвяртаем увагу, што з названай даты грамадзяне Латвіі, асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Латвіі, і асобы, якія маюць статус неграмадзяніна Латвіі, могуць знаходзіцца ў Беларусі без рэгістрацыі 10 дзён», — гаворыцца ў паведамленьні.

Раней гэтыя асобы маглі знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі без рэгістрацыі да 30 дзён.

Тэрмін знаходжаньня асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Латвіі, асоб, якія маюць статус неграмадзяніна Латвіі, ня можа перавышаць 90 дзён у каляндарным годзе.

«Для выезду зь Беларусі асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Латвіі і асоб, якія маюць статус неграмадзяніна Латвіі, якія маюць дакумэнт на вяртаньне, выдадзены кампэтэнтным органам, патрабуецца афармленьне візы для выезду», — дадалі ў МУС.

На сайце і ў твітэры латвійскага МЗС пакуль няма інфармацыі пра прыпыненьне пагадненьня зь верасьня.

Пагадненьне для паляпшэньня ўмоў паездак і знаходжаньня ў краінах урады Беларусі і Латвіі заключылі з 1 жніўня 2008 году. Мэтай пагадненьня было разьвіцьцё дружалюбных добрасуседзкіх адносін паміж краінамі, садзейнічаньне разьвіцьцю кантактаў паміж людзьмі, аблягчэньне магчымасьці атрыманьня ўязных віз. Аднак цяпер улады Беларусі апэруюць тэрмінам «недружалюбныя краіны», а Латвія ўвяла супраць рэжыму Лукашэнкі санкцыі і ўзмацніла ахову дзяржаўнай мяжы на фоне мігранцкаму крызісу, у арганізацыі якога Рыга абвінаваціла ўлады Расеі і Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG