Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СК пачаў «спэцыяльную вытворчасьць» супраць былога дыплямата Астапенкі


Уладзімер Астапенка
Уладзімер Астапенка

Экс-амбасадар Беларусі ў Аргентыне Ўладзімер Астапенка падаў заяву аб адстаўцы ў дзень таемнай інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі 23 верасьня 2020 году. Сёньня ён прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінэта па замежных справах.

Сьледчы камітэт распачаў «спэцыяльную вытворчасьць» супраць Уладзімера Астапенкі па артыкуле аб завалоданьні маёмасьцю, учыненым службовай асобай (частка 3 артыкула 201 КК).

Уладзімер Астапенка — кар’ерны дыплямат, пачынаў сваю працу трэцім сакратаром МЗС Беларускай ССР. Займаў пасаду намесьніка міністра замежных спраў, працаваў у шэрагу амбасадаў. У 2018 годзе быў прызначаны паслом Беларусі ў Аргентынскай Рэспубліцы, а пазьней — паслом у Чылі, Парагваі і Пэру па сумяшчальніцтве.

У лістападзе экс-амбасадар Беларусі ў Аргентыне далучыўся да Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва.

3 лістапада 2020 году Ўладзімера Астапенку вызвалілі ад пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Беларусі ў Аргентыне, фармальна ў сувязі з учынкам, не сумяшчальным са знаходжаньнем на дыпляматычнай службе. Раней дыплямат напісаў два звароты ў МЗС Беларусі з просьбай аб звальненьні і з пратэстам з нагоды гвалту ў краіне, а пасьля запісаў і відэазварот зь бел-чырвона-белым сьцягам.

Астапенка падаў заяву аб адстаўцы яшчэ ў дзень таемнай інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі, 23 верасьня. Але 27 кастрычніка ён заяву адклікаў і падаў новую: у сувязі з парушэньнем наймальнікам заканадаўства.

16 сьнежня 2020 году стала вядома, што Ўладзімер Астапенка падаў у суд на МЗС з прычыны нязгоды з фармулёўкай у загадзе аб сваім звальненьні.

21 сьнежня Генпракуратура заявіла аб узбуджэньні супраць Астапенкі крымінальнай справы па артыкуле аб крадзяжы шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі.

13 кастрычніка 2022 году дэмакратычная лідэрка Беларусі і кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту Сьвятлана Ціханоўская падпісала з кіраўніцтвам Фляндрыі дакумэнты аб адкрыцьці ў Брусэлі місіі дэмакратычнай Беларусі і атрымала ключы ад памяшканьня, дзе будзе знаходзіцца офіс. Яго кіраўніком Ціханоўская прызначыла Ўладзімера Астапенку, намесьніка прадстаўніка па міжнародных адносінах Абʼяднанага пераходнага кабінэта і аднаго з кіраўнікоў НАК.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG