Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін забараніў пастаўляць нафту пакупнікам, якія трымаюць усталяваную ЗША і ЭЗ столь цэнаў


Уладзімір Пуцін падпісаў указ, паводле якога з 1 лютага 2023 году забараняецца пастаўляць замежным кампаніям і грамадзянам нафту, калі на яе ў кантрактах прадугледжана фіксаваная максымальная цана. Пры гэтым абмежаваньні будуць дзейнічаць да 1 ліпеня наступнага году.

Адзначаецца, што ўказ Пуціна тычыцца ня толькі нафты, але і нафтапрадуктаў, аднак дату, зь якой гандаль імі па ўсталяванай столі цэнаў будзе забаронены, павінен асобна вызначыць урад.

  • 5 сьнежня ўступіла ў сілу эмбарга на марскія пастаўкі расейскай нафты ў краіны Эўрапейскага Зьвязу, а таксама столь цэнаў (60 даляраў за барэль) на нафту з Расеі, якая перавозіцца па моры. Гэта было ўзгоднена Эўразьвязам, краінамі «Групы сямі» і Аўстраліяй.
  • Мэта гэтага рашэньня — зьнізіць даходы Расеі, якія дапамагаюць яе ўладам працягваць вайну ва Ўкраіне, але пры гэтым захаваць расейскія пастаўкі на сусьветны рынак.
  • Пасьля гэтага віцэ-прэм’ер Расеі Аляксандар Новак заявіў, што расейскія ўлады распрацоўваюць меры, якія дазваляюць адмовіцца ад паставак нафты ў краіны, якія ўвядуць столь цэнаў на яе, прычым нават у тым выпадку, калі Расеі давядзецца скараціць здабычу нафты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG