Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Міністэрства фінансаў Расеі: па цэнах, прызначаных Захадам, Расея нафту прадаваць ня будзе


Антон Сілуанаў
Антон Сілуанаў

Кіраўнік Міністэрства фінансаў РФ Антон Сілуанаў заявіў аб магчымасьці абмежаваньня аб’ёмаў нафтаздабычы Расеяй.

Але пры гэтым ён падкрэсьліў, што нафту па цэнах, прызначаных Захадам, яна прынцыпова прадаваць ня будзе, сказаў чыноўнік у інтэрвію тэлеканалу Asharq News.

Антон Сілуанаў адзначыў, што Расея ня будзе прадаваць нафту па кантрактах, у якіх будуць указвацца цэнавыя абмежаваньні, уведзеныя Эўропай.

«Гэта выключана. Аб гэтым гаварыў прэзыдэнт, што Расея пастаўляць нафту па пагадненьнях, у якіх будуць называцца „столі“, ня будзе», — заявіў міністар фінансаў.

Гаворачы аб уплыве на эканоміку Расеі, ён дадаў, што гэта можа пацягнуць абмежаваньне аб’ёмаў здабычы. Пры гэтым расейскія нафтаздабыўныя кампаніі зараз пераарыентуюць свае напрамкі паставак з захаду на ўсход, поўдзень і іншыя краіны.

Так, Расея знаходзіцца ў пошуках новых спажыўцоў нафты. Паколькі попыт на «чорнае золата», паводле слоў Антона Сілуанава, будзе расьці, аб’ёмы здабычы будуць залежаць ад дынамікі сусьветнай эканомікі.

«Столь», або лімітавыя абмежаваньні па цэнах на расейскую нафту былі ўведзеныя ў рамках пакараньня Расеі за разьвязаную вайну супраць Украіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG